Смаленск: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gandvik (размовы | уклад)
Этымалогія
Радок 63:
|add3 =
}}
'''Смаленск''' ({{lang-ru|Смоленск}})  — горад у [[Расія|Расіі]], адміністрацыйны, прамысловы і культурны цэнтр [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласці]] і [[Смаленскі раён|раёна]], «[[Гарады-героі|Горад-Герой]]» (з 6 мая [[1985]] года), узнагароджаны [[Ордэн Айчыннай вайны|ордэнам Айчыннай вайны]] I ступені і ордэнам Леніна. Сталіца [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]]<ref name="at">[[Алег Трусаў|А. Трусаў]]. [http://pawet.net/library/history/bel_history/trusau/05/Невядомыя_беларускія_дзяржавы.html Вялікае Княства Смаленскае] // «Наша Слова» №  34 (822) 5 верасня 2007</ref> (1—5 студзеня 1919) і цэнтр Беларускай ваеннай акругі (1918-[[16 верасня]] [[1940]])<ref>Иванов Ю. Г.//500 вопросов и ответов о любимом городе.  — Смоленск: Русич, 2011, 170 с.</ref>.
 
Горад размешчаны ў 419  км на паўднёвы захад ад [[горад Масква|Масквы]] ў верхнім цячэнні [[Дняпро|Дняпра]]. Ён займае выгаднае геаграфічнае становiшча на шляху з Масквы ў Беларусь, Прыбалтыку і краіны Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Горад распасціраецца з захаду на ўсход на 25  км і з поўначы на поўдзень на 15  км. Яго тэрыторыя складае 166,35 км².
 
== Этымалогія ==
Існуе некалькі версій паходжання назвы горада. Так, напрыклад, існуе версіі, што яна ўзыходзіць да этноніма [[смаляне]], або ўтварылася ад ракі Смольня (стараславянскае «смоль» — [[чарназём]]) па самай старажытнай мадэлі уласная назва [[Рака|ракі]] + -ск<ref name="Прадмова"/>. Яшчэ адна распаўсюджаная версія паходжання згадвае «[[шлях з вараг у грэкі]]». Горад знаходзіўся на канцы месца, дзе перавалаквалі караблі з Заходняй Дзвіны ў Днепр. Гэты волак праходзіў па першапачатковым месцы ўзнікнення Смаленска (цяпер [[Гнёздава, Смаленскі раён|Гнёздава]]), дзе мясцовыя рамеснікі смалілі лодкі гандляроў.
 
У [[айканімія|айканіміі]] [[Этнічная тэрыторыя беларусаў|беларускіх зямель]] [[суфікс]] -ск (-цк) з'яўляецца глыбока традыцыйнай рэліктавай з'явай, якая падкрэслівае самабытнасць беларускага народа і старажытнасць тэрыторыі яго рассялення. Такі суфікс адзначаецца з [[IX]]—[[X]] стст., у тым ліку ў назве яшчэ аднаго са старажытнейшых гарадоў — [[Полацк]]а, засведчанай летапісамі пад [[862]] годам. Звыш паловы гарадоў з назвамі на -ск, згаданых у летапісах [[XI ст.]], прыпадае менавіта на зону фармавання [[беларусы|беларусаў]], дзе гэты суфікс выяўляе прадуктыўнасць і ў наступныя стагоддзі. Кожны трэці [[Гарады Беларусі|беларускі горад]] з ліку тых, што занесены ў «[[Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх]]» канца [[XIV ст.]], заканчваецца на -ск (-цк)<ref name="Прадмова">[http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/16876/1/%D0%9D%D0%B0%D0%B7%D0%B2%D1%8B%20%D0%BD%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BB%20%D0%BF%D1%83%D0%BD%D0%BA%D1%82%D0%B0%D1%9E%20%D0%A0%D0%91_%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F%20%D0%B2%D0%BE%D0%B1%D0%BB.pdf Лемцюгова В. П. : Прадмова да даведніка «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» ]</ref>.
 
== Гісторыя ==
* [[863]]: першы пісьмовы ўспамін пра Смаленск, [[горад]] ляжаў на важным гандлёвым [[Шлях з варагаў у грэкі|шляху «З варагаў у грэкі»]]; паводле [[Аповесць мінулых часоў|летапісу Нестара]], у тыя часы ён быў сталіцай [[крывічы|крывічоў]], землі якіх займалі вярхоўі Дзвіны, Дняпра і Волгі.
* пач. [[11 стагоддзе|ХІ ст.]]: у Смаленску замацаваліся ўласныя князі. Сын полацкай князёўны [[Рагнеда|Рагнеды]] і кіеўскага князя [[Уладзімір]]а, вялікі князь [[Яраслаў Уладзіміравіч|Яраслаў]], дзелячы свае землі паміж нашчадкамі, аддаў [[Смаленскае княства]] Вячаславу. На той час княства ахоплівала значныя землі, у тым ліку частку Віцебшчыны, Пскоўшчыны, [[Масковія|Масковіі]] і г. д. Але дынастыя гэтая была непастаянная  — і на смаленскім стальцы змянілася шмат князёў.
* [[1125]]: смаленскі сталец атрымаў сын кіеўскага князя Мсціслава  — Расціслаў, пачынальнік дынастый князёў смаленскіх, яраслаўскіх, вяземскіх і інш.
* [[13 стагоддзе|ХIII ст.]]: у складзе [[Смаленскае княства|Смаленскага княства]] знаходзіліся такія гарады сучаснай Беларусі, як [[Мсціслаў]], [[Орша]], [[Копысь]], [[Крычаў]] і [[Прапойск]]<ref>Principality of Smalensk in the 12th century // {{Крыніцы/Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы, 2005|к}} С. 354.</ref>.
* [[13 стагоддзе|ХIII ст.]]: меў трывалыя сувязі з [[Рыга]]й, пра што сведчаць гандлёвыя дагаворы з ёй і «нямецкім берагам».
Радок 78 ⟶ 83:
[[Выява:POL województwo smoleńskie IRP COA.svg|thumb|110px|злева|Герб Смаленскага ваяводства]]
 
* кан. [[13 стагоддзе|ХIII]]  — [[15 стагоддзе|ХV]] стст.: буйны цэнтр беларускага летапісання ([[Летапісы смаленскія]], [[Смаленская хроніка]], [[Беларуска-літоўскі летапіс, 1446|Беларуска-літоўскі летапіс]], магчыма, [[Радзівілаўскі летапіс]]).<ref name="evkl">Смаленск // {{Крыніцы/ЭВКЛ|2к}} С. 598</ref> Гэты перыяд звязаны з імем [[Аўрамка|Аўрамкі]].
* [[1395]]: у Смаленску пачалі кіраваць намеснікі вялікага князя [[Вітаўт]]а, але ў [[1401]] годзе горад выйшаў з-пад апекі ВКЛ.
* [[24 чэрвеня]] [[1404]]: вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага; паводле некаторых звестак, Вітаўт даў месту прывілей на [[Магдэбургскае права]] (калі гэтая інфармацыя праўдзівая, то атрымліваецца, што Смаленск уваходзіць у першую пяцёрку беларускіх магдэбургскіх гарадоў<ref name="cit">[http://knihi.com/hierb/smale.html Смаленск] // {{Крыніцы/Геральдыка беларускіх гарадоў}}</ref>).
Радок 87 ⟶ 92:
* [[1449]]: вялікі князь [[Казімір III Вялікі|Казімір]] заключыў дагавор з маскоўскім князем [[Васіль Цёмны|Васілём Цёмным]], згодна з якім Маскоўскае княства адмаўлялася на вечныя часы ад Смаленска і Смаленскай зямлі.
* [[1508]]: сталіца [[Смаленскае ваяводства|Смаленскага ваяводства]].
* пач. [[16 стагоддзе|ХVІ ст.]]: нягледзячы на дагавор, вялікі князь маскоўскі [[Іван Грозны]] тройчы браў горад у аблогу, але быў двойчы адбіты войскамі Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам [[Юрый Пац|Юрыя Паца]] і [[Мікалай Салагуб|Мікалая Салагуба]]. Толькі ў час трэцяй аблогі, па падбухторванні [[Міхаіл Глінскі|Міхаіла Глінскага]], смаленцы паўсталі  — і [[1 жніўня]] [[1514]] года царскія войскі ўвайшлі ў горад. Масква паводле прашэння гараджан захавала за імі ранейшыя прывілеі.
* [[1596]]—[[1602]]: маскавіты збудавалі вакол Смаленску вялікую [[Смаленская крэпасць|крэпасць]].
 
Радок 95 ⟶ 100:
* [[16 верасня]] [[1610]]: войскі [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта III Вазы]] акружылі Смаленск. Пасля [[Смаленская абарона, 1609-1611|20 месяцаў аблогі]] [[3 чэрвеня]] [[1611]] года горад вызвалілі і вярнулі да Вялікага Княства Літоўскага. Маскавіты безвынікова спрабавалі адбіць яго ў [[1613]]—[[1615]] гадах.
* [[4 лістапада]] [[1611]]: атрымаў [[Магдэбургскае права]]; меў 2 двухтыднёвыя кірмашы, штонядзельныя таргі, склад тавараў, вагі гарадскія, лазню, гасціны двор з даходамі ад іх на карысць усяго горада, дазвол на стварэнне рамесных цэхаў і г. д., а таксама герб «у чырвоным полі постаць арханёла Міхала».
* [[1620]]—[[1654]]: у месце дзейнічаў [[Касцёл і калегіум езуітаў, Смаленск|езуіцкі калегіум]] (у [[1646]]  — 700 вучняў).<ref>Смаленскі езуіцкі калегіум // {{Крыніцы/ЭВКЛ|2к}} С. 601</ref>
* [[1625]]: утварэнне Смаленскай грэка-каталіцкай архіепархіі, якая ахоплівала Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы.
 
[[Выява:Juliusz Kossak Odsiecz Smolenska.jpeg|thumb|200px|Войскі Рэчы Паспалітай у Смаленску, карціна [[Ю. Косак]]а]]
 
* [[1632]]—[[1634]]: у час [[вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1632—1634|вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1632—1634)]] вытрымаў вялікую маскоўскую аблогу<ref name="evkl"/>. Маскоўскія войскі на чале з М. Шэінам спрабавалі ўзяць горада, але з'яўленне войска на чале з каралём і вялікім князем [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў]] [[Уладзіслаў Ваза|Уладзіславам ІV]] змяніла ход кампаніі  — і [[1 лютага]] маскоўцы капітулявалі.
* [[1638]]: утварылася [[Смаленская дыяцэзія|Смаленская каталіцкая дыяцэзія]].
* [[29 верасня]] [[1654]]: у час [[Крывавы патоп|вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667)]] войскі цара Аляксея Міхайлавіча пасля двухмесячнай аблогі вымусілі абаронцаў Смаленску да капітуляцыі.
Радок 110 ⟶ 115:
* [[1812]]: у [[Вайна 1812 года|расійска-французскую вайну]] пэўны час Смаленск займалі войскі [[Напалеон I Банапарт|Напалеона]].
* [[1824]]: утварылася [[Віцебскае і Магілёўскае генерал-губернатарства|генерал-губернатарства Віцебскае, Магілеўскае і Смаленскае]] з цэнтрам у [[Віцебск]]у, якое існавала да [[1855]] года; статус губернскага цэнтра Смаленск меў да пачатку [[1920-я|1920-х]].
* [[1860]]: паводле афіцыйнага перапісу, 68  % жыхароў Смаленскай губерні складалі [[беларусы]]<ref name="hsb">Smalensk // {{Крыніцы/Гістарычны слоўнік Беларусі (1998)|к}} P. 197.</ref>.
* [[1918]]: у складзе абвешчанай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]].
* [[1 студзеня]] [[1919]]: у Смаленску абвясцілі ўтварэнне [[БССР|Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь]], праз тыдзень сталіцу савецкай Беларусі перанеслі з Смаленску ў Мінск.<ref name="at"/>
Радок 116 ⟶ 121:
[[Выява:Belarusians 1903.jpg|thumb|200px|Смаленск на этнаграфічнай карце беларусаў прафесара [[Яўхім Карскі|Я. Карскага]]]]
 
* [[16 студзеня]] [[1919]]: нягледзячы на перавагу этнічна беларускага насельніцтва (75—80  %<ref name="at"/>), бальшавікі далучылі Смаленшчыну да складу [[РСФСР]].
* [[1920-я]]: у месце дзейнічала беларуская секцыя пры губернскім аддзеле асветы, пры Смаленскім універсітэце існавала беларускае студэнцкае зямляцтва, працавалі беларускія школы, хаты-чытальні і чырвоныя куткі. Аднак у [[1930-я]] ўся беларуская дзейнасць на Смаленшчыне трапіла пад забарону, пачаліся сталінскія рэпрэсіі і чысткі.<ref name="at"/>
* [[1937]]: цэнтр вобласці.
Радок 175 ⟶ 180:
|}}
 
[[Клімат]] у Смаленску [[умерана-кантынентальны клімат|ўмерана-кантынентальны]] са значным уплывам атлантычнага марскога паветра. У Смаленску параўнальна цёплае лета і ўмерана-халодная зіма. Значныя ваганні сярэдняй тэмпературы па сезонах: ад −9  °C у студзені да +17,1  °C у ліпені.
 
На працягу года 178 дзён пераважае пахмурнае надвор'е, 103 дні з туманамі, 28 дзён з навальніцамі. Найбольш вільготным з'яўляецца летні перыяд. Сярэдняя велічыня [[адносная вільготнасць паветра|адноснай вільготнасці паветра]]  — 81  %.
 
Пераважная ў горадзе [[ружа вятроў]]  — заходняя, паўднёвая і паўднёва-заходняя.
 
== Архітэктура ==
Радок 200 ⟶ 205:
 
== Беларусы Смаленска ==
Яшчэ ў [[1677]] годзе ў Смаленску па-беларуску была надрукавана кніга Міколы Дылецкага «Граматыка мускуійская»<ref>Иванов Ю. Г.//500 вопросов и ответов о любимом городе.  — Смоленск: Русич, 2011, 108 с.</ref>. У 19 стагоддзі І.  І.  Арлоўскі пісаў пра смаленскія кірмашы: «Чуецца сакавітая беларуская гаворка, чуваць гукі дудак, скрыпак і свісцёлак, ідзе жвавы гандаль дзеравяным таварам»<ref>Иванов Ю. Г.//500 вопросов и ответов о любимом городе.  — Смоленск: Русич, 2011, 141 с.</ref>. Паводле перапісу 1859 года ў Смаленску і Смаленскім павеце жылі 82,636 [[беларусы|беларусаў]] і толькі 7,611 рускіх і 1,077 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. У 1917 годзе ў горад прыязджае [[Максім Гарэцкі]] і паступае ў Археалагічны інстытут. Працаваў на савецкай службе<ref>Адамовіч, Чыгрын, С.92.</ref>, у Смаленскім савеце<ref>Адзначаецца яго добрае знаёмства з [[В. Кнорын]]ым. Адамовіч, С.89, Чыгрын.</ref>, камендантам жыллёвага аддзела<ref>Кіраваў рэквізіцыяй «лішкаў жытла ў буржуазіі».</ref> ў Смаленску (1918), паралельна, потым і стала супрацоўнічаў у газетах «Известия Смоленского Совета», «Западная коммуна», «[[Звязда (1917)|Звезда]]» (з жніўня 1918<ref>Запрошаны на сталую працу ў «Звязду» Кнорыным пасля абвяшчэння [[БССР]]. Пшыркоў, С.7.</ref>). З восені 1917 да 21 студзеня 1919 года ў Смаленску жыў [[Янка Купала]] разам са сваёй жонкай на вуліцы Малой Багаслоўскай, 5 (сёння вуліца Пушкіна) і працаваў агентам забеспячэння<ref>Иванов Ю. Г.//500 вопросов и ответов о любимом городе.  — Смоленск: Русич, 2011, 170—171 с.</ref>. У 1922-23 і 1925-27 дзейнічала [[Беларуская секцыя пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай асветы|беларуская секцыя пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай асветы]]<ref>Беларускае замежжа, «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», Мн., 2010, Беларусы ў Расіі, С.114</ref>. У 2012 годзе ў Смаленску жыве больш 12000 беларусаў. У 22 сакавіка 2013 года заснавана беларускае зямляцтва і суполка [[Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны|Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны]]<ref>[http://www.smolgazeta.ru/events/11867-v-smolenske-poyavilos-obshhestvo-po-izucheniyu.html]</ref>.
 
== Вядомыя ўраджэнцы і жыхары ==