Асяродак: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''АСЯР0ДАК''', намнажэнне алювіяльных наносаў у рэчышчы ракі ў выглядзе невысокіх затопл...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:26, 12 верасня 2015

АСЯР0ДАК, намнажэнне алювіяльных наносаў у рэчышчы ракі ў выглядзе невысокіх затопленых або часткова аголеных астравоў. Звычайна без расліннасці. Форма асяродка падоўжаная, выцягнутая па цячэнні, плошча да некалькіх дзесяткаў, радзей соцень квадратных метраў. Падзяляюць рэчышча на рукавы, паступова рухаюцца ўніз па цячэнні ракі (ніжняя частка намываецца, верхняя размываецца). Замацаванне асяродка расліннасцю прыводзіць да ператварэння яго ва ўстойлівы востраў. Трапляюцца пераважна на рэках паўднёвай часткі Беларусі (на Прыпяці, Дняпры, Сажы, Іпуці і інш.). Месца гнездавання птушак.

Літаратура

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8