Атака: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''АТА́КА''' (франц. attaque), найбольш адказны́ перыяд наступальнага бою сухапутных войскаў, ав...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:35, 12 верасня 2015

АТА́КА (франц. attaque), найбольш адказны́ перыяд наступальнага бою сухапутных войскаў, авіяцыі і ВМФ. Бывае пяхотная, конная, танкавая, паветраная, тарпедная (у марскім баі), ракетная і інш.; па часе правядзення — дзённая і начная, па напрамках — франтальная, флангавая, з тылу. Сухапутныя войскі звычайна атакуюць праціўніка пасля агнявых удараў усімі сродкамі зброі па яго пазіцыях і аб’ектах. Мотастралковыя падраздзяленні могуць атакаваць і на бронетранспарцёрах, не спешваючыся з машын. Паветраная атака — імклівы налёт самалётаў для абстрэлу і бамбардзіроўкі пазіцый і аб’ектаў праціўніка. У марскім баі атака ажыццяўляецца ўсімі родамі ВМФ, у т.л. авіяцыяй, падводнымі лодкамі і скораснымі надводнымі караблямі.

Літаратура

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8