Вялікая Айчынная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 173:
Пасля заканчэння вайны, большасць былых партызан паступова ператварыліся ў кіруючы клас СССР — клас тэхнакратаў, які захоўваў уладу да свайго натуральнага скону напярэдадні распаду СССР. На працягу практычна 40-гадовага перыяду кіравання, гэты клас стварыў шэраг міфаў пра савецкі партызанскі рух, якія шматгадова забіваліся ў свядомасць грамадзян, і паступова ператвараліся ў нацыянальныя міфы.
 
Цягам 25 гадоў — ад моманту, калі Леанід Брэжнеў стаў генеральным сакратаром кампартыі, і да канца 1980-х гг., якія завяршыліся распадамсавецкай сістэмы, партыя стварыла сапраўдны культ Вялікай Айчыннай вайны, са сваімі святымі, недатыкальнымі рэліквіямі, трывалым ваенным метанаратывам... і тысячамі ваенных мемарыялаў. Падобна да таго, што 20 млн. грамадзян Савецкага Саюза, якія, паводле брэжнеўскага рэжыму, загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, сімвалізуюць ачышчальную ахвяру, праз якую савецкая дзяржава мусіць прэтэндаваць на выключнае месца ў сусветнай гісторыі<ref>Tumarkin, N. The living & the dead: the rise and fall of the cult of World War II in Russia / Nina Tumarkin. — New York, NY: Basic Books, 1994. — X, 242 p., [8] p. of plates: ill. — P. 134—135. — ISBN 0465071597.</ref>.
 
Аляксей Літвін сцвярджае, што той факт, што беларускі нацыяналістыч рух падчас вайны супрацоўнічаў з нацыстамі, дазволіў савецкай «партызанскай» тэхнакратыі дыскрэдытаваць «ідэю беларускага адраджэння, дзяржаўнасці і войска як падмуркаў незалежнай дзяржавы». Такім чынам, яны прывязвалі беларускі нацыянальны рух да здрады і фашызму. Так, «змаганне супраць фашыстаў парадаксальным чынам ператварылася ў барацьбу з беларускай нацыянальнай ідэяй, беларускай дзяржаўнасцю і войскам» <ref>Літвін, А. Акупацыя Беларусі (1941-1944): Пытанні супраціву і калабарацыі / Аляксей Літвін. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2000. — 287, [1] с. — С. 166. — ISBN 985-6318-87-4.</ref>.
 
Савецкая ўлада выкарыстала вайну не толькі для таго, каб легітымізаваць уладу былой партызанскай эліты, але і для дыскрэдытацыі варожых савецкай уладзе нацыяналістаў. маніпулюючы міфамі мінулага, савецкі ўрад вызначаў, хто належаў да савецкай сям'і народаў, а хто не. Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка, працягнуў гэтую практыку і фактычна прыраўнаў нацыяналістычную апазіцыю да здраднікаў, фашыстаў і агентаў Захаду, аб чым сведчаць яго шматлікія і рознабаковыя інтэрв'ю і выступленні.
 
Так сталася, што вайна наклала свой адбітак на ўсё. як напісаў Амір Вейнэр: праз пастаянны, руцінныабрад ушанавання памяці пра вайну, тыя, хто ваяваў, працягваюць перажываць вайну праз дзесяцігоддзі пасля яе заканчэння, а тыя, хто нарадзіўся пасля вайны, дэ-факта ўдзельнічаюць у рытуале. Згадкі пра вайну ўплеценыя ў кожную сферу жыцця простага чалавека. Ад пачаткоай школы і да самага дарослага жыцця, праз цырымонію атрымання пашпарта і прыняцця прысягі ў савецкай арміі, падчас шлюбу і святаў, якія шануюцьстарэйшае пакаленне, — ва ўсім ў пэўнай форме прысутнічала вайна... не кажучы пра незлічоныя сустрэчы з ветэранамі фронту і партызанамі, якія ідэалізавалівайну ў вачах маладога пакалення. Жывое ўвасабленне міфа размывала розніцу паміж асабістым досведам і памяццю, удзельнікамі вайны і наступнымі пакаленнямі<ref>Weiner, A. Making sense of war: the Second World War and the fate of the Bolshevik Revolution / Amir Weiner. — Princeton: Princeton University Press, 2001. — XV, 416 p.: ill., maps. — P. 343—344. — ISBN 0691057028.</ref>.
 
== Гл. таксама ==