Афіцыйна-дзелавы стыль: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''АФІЦЬІЙНА-ДЗЕЛАВЫ СТЫЛЬ''', адзін з функцыянальных стыляў літаратурнай мовы[[]], які абс...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''АФІЦЬІЙНА-ДЗЕЛАВЫ СТЫЛЬ''', адзін з функцыянальных стыляў літаратурнай [[мовы]][[]], які абслугоўвае сферу афіцыйна-дзелавых пісьмовых зносін. Вылучаюцца тры падстылі: канцылярска-дзелавы, дыпламатычны і юрыдычны, на аснове якіх ствараюцца заканадаўчыя акты, дакументы міжнароднага права і дыпламатыі, пастановы, загады, інструкцыі, статуты, вядзецца службовая перапіска і інш.
 
Асноўныя рысы стылю: жанравая, кампазіцыйная і моўная стандартызаванасць; лагічнасць, акрэсленасць і дакладнасць; разгорнутасць зместу і багацце сродкаў перадачы інфармацыі; ускладненасць сінтаксісу, пашыранасць залежных канструкцый, рубрыкацый і пераліку; высокая частотнасць аддзеяслоўных назоўнікаў, вытворных прыназоўнікаў і злучнікаў; насычанасць спецыяльнай і абстрактнай лексікай і фразеалогіяй; адсутнасць суб’ектыўнай эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі і вобразнага (пераноснага) ужывання слоў.