Анатоль Адамавіч Альшэўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Анатоль АЛЬШЭЎСКІ}} (партыйны і публіцыстычны псеўданім і крыптанім: Юрка Пружанскі,...
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Анатоль АЛЬШЭЎСКІ}} (партыйны і публіцыстычны псеўданім і крыптанім: ''Юрка Пружанскі, Ю.Пружанскі, Ю.П.''; 21.6(4.7).[[1904]], мяст. Бяроза-Картузская Пружанскага павета Гродзенскай губерні, цяпер г. [[Горад Бяроза|Бяроза]] Брэсцкай вобласці - [[1937]], [[Мінск]]), публіцыст, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. Даволі рана далучыўся да левага руху, у [[1919]] у 15-гадовым узросце ўступіў у [[Чырвоная Армія|Чырвоную Армію]], ваяваў на [[Палессе|Палессі]]; тады ж стаў членам РКП(б). У [[1920]] быў накіраваны на вучобу ў Камуністычны універсітэт імя Свярдлова ў [[Масква|Маскве]]. У [[1925]], як ураджэнец Заходняй Беларусі, накіраваны туды на падпольную работу. Быў сакратаром ЦК КСМЗБ, членам ЦК КСМ Польшчы. У 1926 і 1928 выбіраўся членам ЦК [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|КПЗБ]]. Актыўна займаўся публіцыстыкай і рэдактарскай справай - рэдагаваў цэнтральныя органы ЦК КПЗБ «Бальшавік» і «Чырвоны сцяг». Друкаваўся ананімна і пад псеўданімамі ў падпольных выданнях. Асноўная тэма яго публіцыстыкі - вострая крытыка палітыкі польскага ўраду ў Зах. Беларусі. Гэтая дзейнасць не магла быць незаўважана: у [[1927]] арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў [[Варшава|Варшаве]]. У [[1928]] па абмене палітычнымі вязнямі трапіў у [[СССР]]. У 1932 зноў закінуты ў заходнебеларускае камуністычнае падполле, але ў ліпені таго ж года вернуты ў Мінск. Працаваў у рэдакцыі Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б. З [[1933]] на прафсаюзнай рабоце. У час найбольшага ўздыму масавых [[Сталінскія рэпрэсіі|рэпрэсій]] у [[1937]] арыштаваны; загінуў у засценках [[НКВД]]. Рэабілітаваны пасмяротна. Імя Альшэўскага нададзена вуліцам у Бярозе і [[Пружаны|Пружанах]]. У Бярозе захаваўся дом, дзе ён жыў; там устаноўлена мемарыяльная шыльда.
{{літ|1=|Орехво Н.С. Дела и люди КПЗБ: Воспоминания. Мн., 1983| Калеснік Ул. Пасланец Праметэя: Дакум. аповесць. Мн., 1984| Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў| ЭГБ, т. 1.|Від=Б}}