Чырвоная змена: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''["Чырвоная змена"]'''http://www.zviazda.by/ru/pril/index.php?id=30 – беларуская маладзёжная газета. Заснавальні...
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''["Чырвоная змена"]'''[http://www.zviazda.by/ru/pril/index.php?id=30] – беларуская маладзёжная газета.
 
Заснавальнікамі сёння з'яўляюцца установа '''"Рэдакцыя газеты ["Звязда"]'''[http://www.zviazda.by] і Грамадскае аб'яднанне ["'''Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі"'''][http://www.brsm.by] (рэгістрацыйны №12). Першы нумар газеты выйшаў (на рускай мове) 21 красавіка 1921 года ў дні работы ІІ з’езда камсамола Беларусі. Перадавы артыкул абвяшчаў: “Сёння выходзіць першы нумар газеты рабоча-сялянскай моладзі “Красная смена”. Нягледзячы на ўсе неспрыяльныя ўмовы, у якіх знаходзіцца Савецкая рэспубліка, нягледзячы на цяжкае гаспадарчае становішча, моладзь Беларусі мае свой орган”. У 20-30-х гадах мінулага стагоддзя газета распавядала аб маладзёжных будоўлях падчас сацыялістычнага станаўлення грамадства.
У гады Вялікай Айчыннай вайны "Чырвоная змена" (са студзеня 1943 года) выходзіла ў глыбокім падполлі на базе партызанскай брыгады на выспе Зыслаў у Любанскім раёне Мінскай вобласці, расказваючы аб барацьбе беларускага народа з фашысцкімі акупантамі. Рэдагаваў газету былы выпускнік мінскага Камуністычнага інстытута журналістыкі (КІЖ) Міхаіл Барашкаў, выхадам газеты кіравала рэдакцыйная калегія, у якую ўваходзілі сакратары ЦК ЛКСМБ М. Зімянін, К. Мазураў, сакратары Палескага, Мінскага і Магілёўскага падпольных абкамаў камсамола М. Пінязік, Я. Канаплін, П. Валожын. У сакавіку 1944 года “Чырвоная змена” пачала выходзіць у вызваленым Гомелі. Рэдактарам яе замест загінуўшага ў час блакады М. Барашкава стаў таксама прафесійны журналіст Іван Матыль.