Алесь Ляжневіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Алесь Ляжневіч''' (''Аляксандр Францавіч Ляжневіч''; псеўданімы: ''Алесь Бяздольны''; ''Язэп Церабеж''; ініцыялы: А. Ф.; {{ДН|||1890}}, [[вёска Сенцяняты]], [[Ашмянскі павет]], [[Віленская губерня]], цяпер [[Смаргонскі раён]] [[Гродзенская вобласць]] — {{ДС|||1937}}) — беларускі [[драматург]] і тэатральны дзеяч.
 
== Біяграфія ==
У 1914 годзе быў мабілізаваны ў царскую армію; ваяваў на Румынскім фронце. У 1917—20 гадах у [[Адэса|Адэсе]] ў Чырвонай Арміі, працаваў у абласным тэатры, быў акцёрам бежанскай суполкі «[[Беларускі гай]]». Вучыўся ў прыватнай тэатральнай школе. З 1920 у Мінску, акцёр [[БДТ-1]], у 1921 — яго дырэктар. У 1922—26 гадах у Маскве, дырэктар беларускай студыі Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва, затым працаваў інспектарам Наркамасветы БССР па справах мастацтва. Публікаваўся з 1924. Разам з [[Янка Купала|Я.Купалам]] і [[Цішка Гартны|Ц.Гартным]] уклаў анталогію «Беларускі дэкламатар Чырвоны Дудар» (1924). У 1924 годзе падчас партыйнай чысткі быў выключаны з партыі з прычыны «адарванасці ад мас і палітычнай непісьменнасці». З кастрычніку 1927 года кансультант, асістэнт рэжысёра на [[Беларусьфільм|кінафабрыцы «Савецкая Беларусь»]] у [[Ленінград]]зе. Арыштаваны АДПУ СССР 20.7.1930 у Ленінградзе па [[Саюз вызвалення Беларусі, справа|справе «Саюза вызвалення Беларусі»]]. 10.4.1931 пастановай Калегіі АДПУ СССР сасланы на 5 гадоў у Пашахонне-Валадарск (Яраслаўская вобласць). Арыштаваны паўторна ў 1937 годзе. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
 
== Творы ==