Быценская суконная фабрыка: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Быценская суконная фабрыка'''. Дзейнічала ў Беларусі ў 1766—1914 y мястэчку Быцень Слонімска...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:24, 1 лістапада 2015

Быценская суконная фабрыка. Дзейнічала ў Беларусі ў 1766—1914 y мястэчку Быцень Слонімскага павета (цяпер вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці). У час паўстання 1794 разбурана, за перыяд 1796—1858 адноўлена і значна расшырана. Да 1890 вырабляла сукны, пасля — шарсцяныя коўдры. Сыравіна — воўна авечак. У 1860 дзейнічаў паравы рухавік, y 1879 працавала 17 ткацкіх станкоў, 6 часальных і 46 прадзільных машын, y 1913 — паравая машына (20 к.с.) і паравы кацёл, былі прадзільнае, ткацкае і апрэтурнае аддзяленні. Працавала да 90 рабочых (1878).

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).