Арахазія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — ru:Арахозия
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Першапачаткова гэту тэрыторыю насялялі [[Індаіранцы|індаіранскія]] і [[Іранскія народы|іранскія плямёны]], якія стварылі ў [[VI стагоддзе да н.э.|VI стагоддзі да н.э.]] царства [[Камбоджа, Гіндукуш|Камбоджа]], [[гісторыя]] якога невядомая. У тым жа стагоддзі Арахазію заваявалі [[Персія|персы]]. Пазней Арахазія ўваходзіла ў склад дзяржавы [[Аляксандр Вялікі|Аляксандра Македонскага]], у [[Імперыя Маур'яў|імперыю Маур'яў]] і ў [[Грэка-бактрыйскае царства]].
 
У апошняй чвэрці [[II стагоддзе да н.э.|II стагоддзя да н.э.]] Арахазію заваявалі плямёны [[Сакі, плямёны|сакаў]], якія перасяліліся сюды пад націскам [[Юэчжі|юэчжаў]] з Сярэдняй Азіі. Апроч Арахазіі прышэльцы рассяліліся ў старажытнай [[Сістан|Дрангіяне]], якая з гэтага моманту стала называцца Сакастанам (сучасны [[СеістанСістан]]). Гэта вобласць каля [[115 да н.э.|115 года да н.э.]] была захоплена [[Парфяне|парфянамі]] і ў далейшым уваходзіла ў іх дзяржаву, хоць і карысталася значным самакіраваннем.
 
У пачатку I стагоддзя да н.э. Арахазія здолела аб'яднацца пад уладай мясцовай [[Сакі, плямёны|сакскай]] дынастыі, якая і кіравала там каля стагоддзя. Сталіцай яе верагодна была [[Александрыя Каўказская]]. Палітычная гісторыя гэтага царства амаль невядомая, але археолагамі знойдзены манеты, на якіх выбіты імёны чатырох [[Цары Арахазіі|цароў Арахазіі]]. Заснавальнікам дынастыі быў нейкі Ванон. [[Спалахор]] лічыўся яго братам-суправіцелем (але магчыма, ён не быў яго сваяком, а толькі насіў такі тытул). [[Спалагадам]], верагодна, быў сынам Спалахора. Апошнім сакскім царом лічыцца [[Спалірыс]]. У канцы I стагоддзя да н.э. Арахазію заваяваў [[Інда-грэчаскае царства|інда-сакскі]] цар [[Аз I]], які кіраваў у [[Гандхара|Гандхары]]. У часы арабаў гэтая тэрыторыя стала называцца ''Рухаджэм''.