Спаса-Праабражэнская царква (Новая Мыш): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Novaja Myš, carkva (2010).jpg|thumb|Спаса-Праабражэнская царква]]
'''Спаса-Праабражэнская царква''' — [[праваслаўе|праваслаўны]] храм, пабудаваны на ўрадавыя сродкі ў [[1859]] годзе на цэнтральнай плошчы вёскі [[Новая Мыш]] [[Баранавіцкага раёна]]. Абнесены драўлянай агароджай з трохпралётнымі арачнымі брамамі і старымі пасадкамі ліпы.
 
== Архітэктура ==
Царква адносіцца да тыпу цэнтрычных крыжова-купальных храмаў; зрублена на высокім мураваным цокалі. Чатырохсхільны [[дах]] над асноўным кубападобным аб'ёмам завершаны пяццю васьміграннымі двух'яруснымі барабанамі з шатровымі вярхамі, увянчанымі цыбулепадобнымі купаламі. Грані барабанаў аформлены кілепадобнымі шчытамі. У адным з купальных барабанаў створана [[званічка]] з 4 [[званамі]]. Бакавыя прыдзелы завершаны двухграннымі шчытамі і прарэзаны здвоенымі аконнымі праёмамі з каляровымі вітражамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады[[фасад]]ы акаймаваны шырокімі вуглавымі лапаткамі і вялізным карнізам, прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах[[ліштва]]х з мудрагелістым арнаментальным завяршэннем. Галоўны ўваход з заходняга боку адзначаны высокім цвінтаром з лесвічным каскадам і прытворам з паўвальмавым дахам і макаўкай на вільчыку.

==Інтэр'ер==
У інтэр'еры дамінуе цэнтральная прастора малітоўнай залы, у якую адкрываецца светлавы васьмігранны барабан, падтрыманы магутнымі рыгелямі і чатырма крыжовымі ў сячэнні ўстоямі. Бакавыя прыдзелы[[прыдзел]]ы, [[апсіда]] і [[прытвор]] адкрываюцца ў асноўны аб'ём шырокімі праёмамі са скошанымі верхнімі вугламі. У дэкоры інтэр'ера выкарыстаны прамавугольныя і фігурныя філёнгі ў фрызавай частцы. Апсіда вылучана выкананым у дрэве ў 2-й палове XIX ст. аднаярусным [[іканастас]]ам з цэнтральным кілепадобным франтонам[[франтон]]ам.
 
== Літаратура ==