Культура Тамбора: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Тамбора''' ({{lang-id|Tambora}}) — [[археалагічная культура]] на заходніх схілах [[вулкан Тамбора|вулкана Тамбора]] на [[востраў Сумбава|востраве Сумбава]] ў [[Інданезія|Інданезіі]]. Знойдзена на месцы буйнога паселішча, знішчанага катастрафічным [[Вывяржэнне вулкана|вывяржэннем]] [[1815]] г.
 
Культура Тамбора была выпадкова адкрыта ў [[2004]] г. [[ЗША|амерыканскім]] [[Вулканалогія|вулканолагам]] Харальдурам Сігурдсанам. Як потым высветлілася, мясцовыя жыхары ведалі пра гэта месца, дзе часам адшуквалі розныя рэчы. [[Археалогія|Археалагічныя]] раскопкі пачаліся ў 2004 — [[2008]] ггг. Адной з першых знаходак былі рэшткі хаціны з мужчынскім целам, упрыгожаным дарагімі пярсцёнкамі. На думку археолагаў, Тамбора была багатым паселішчам, якое мела шырокія [[гандаль|гандлёвыя]] сувязі. Былі выяўлены рэчы, прывезеныя з тэрыторыі [[Паўвостраў Індакітай|Індакітая]]. Мяркуюць, што ў Тамборы жыло каля 10 тысяч чалавек.
 
[[этнас|Этнічная]] прыналежнасць культуры Тамбора аспрэчваецца. Сучасныя народы Сумбавы — [[самава]] і [[мбоджа]] — з'яўляюцца [[аўстранезійцы|аўстранезійцамі]]. Падчас раскопак высоўвалася думка, што тамборцы маглі быць выхадцамі з Індакітая. Яна засноўвалася на падабенстве рэчаў з вядомымі знаходкамі ў [[В'етнам]]е і [[Камбоджа|Камбоджы]]. Аднак запісы [[1817]] г. і [[1830]] г. роднай [[мова|мовы]] нешматлікіх ацалелых выхадцаў з Тамборы дэманструюць, што яна была [[папуаскія мовы|папуаскай]]. Такім чынам, культура Тамбора магла належыць старажытнаму папуаскаму насельніцтву Сумбавы, выціснутаму аўстранезійцамі да пачатку [[19 стагоддзе|XIX]] ст. на заходнія схілы вулкана Тамбора.