Беларускі корпус самааховы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
interwiki:pl
др "вядомыя выпадкі", але няма спасылкі...
Радок 11:
З пачатку жніўня 1942 ў [[Менск]]у адкрыліся 3-тыднёвыя афіцэрскія курсы (кіраўнік [[Ф. Кушаль]]), на якіх прайшлі падрыхтоўку каля 260 чал. Усяго было створана 20 батальёнаў і некалькі мяшаных адзінак БКС, якія, аднак, не выканалі ўскладзеных на іх задач. Адна з галоўных прычын гэтага была ў тым, што для БКС не ўдалося атрымаць неабходную колькасць зброі.
 
Бяззбройныя самаахоўцы і іх сем'і сталі аб'ектам тэрору з боку партызан, як толькі стала вядома пра стварэнне самааховы. З іншага боку, меліся выпадкі, калі нават буйныя патрулі самааховы, узброеныя вінтоўкамі і аўтаматычнай зброяй, пры сутыкненні з партызанамі замест аказання супрауіўленнясупраціўлення пераходзілі на іх бок.{{крыніца?}}
 
З восені 1942 адносіны гітлераўцаў да Беларускай самааховы пачалі мяняцца. Ермачэнка быў пазбаўлены тытула генеральнага каменданта, а штаб БКС забаронены. Вясной 1943 Беларуская самаахова была распушчана.