Папуаскія мовы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20:
[[File:Area of Papuan languages.svg|thumb|left|Арэал папуаскіх моў]]
На папуаскіх мовах размаўляюць на ўсёй тэрыторыі [[востраў Новая Гвінея|вострава Новая Гвінея]] і прылеглых астравах. На захадзе арэал распаўсюджання дасягае [[Малукскія астравы|Малукскіх астравоў]] і [[востраў Тымор|Тымора]], але ў мінулым быў значна шырэйшым. Да першай чвэрці [[19 стагоддзе|XIX]] ст. на адной з папуаскіх моў размаўлялі носьбіты [[культура Тамбора|культуры Тамбора]] на [[востраў Сумбава|востраве Сумбава]]. На ўсходзе папуаскія мовы дысперсна сустракаюцца на [[Саламонавы астравы|Саламонавых астравах]].
 
== Класіфікацыя ==
Для папуаскіх моў характэрна значная разнастайнасць пры адносна невялікай колькасці носьбітаў той ці іншай мовы. У [[гара|горнай]] ізаляванай мясцовасці [[папуасы]] кожнай [[вёска|вёскі]] могуць размаўляць на асобнай мове. Таму дакладная колькасць папуаскіх моў — даволі спрэчнае [[мовазнаўства|лінгвістычнае]] пытанне. Не існуе адзіна прынятай класіфікацыі, хаця першая спроба была прадпрынята [[Вялікабрытанія|брытанцам]] [[:en:Sidney Herbert Ray|Сідні Гербертам Рэям]] у [[1892]] г. С. Г. Рэй першым вылучыў папуаскія мовы і здолеў паказаць іх адрозненні ад [[аўстранезійскія мовы|аўстранезійскай]] групы. Прадпрымаліся спробы далучыць папуаскія мовы да інда-ціхаакіянскай буйной групы, аднак сама [[гіпотэза]] існавання інда-ціхаакіянскіх моў была абвергнута.
 
У наш час найбольш пашыранай з'яўляецца класіфікацыя [[Аўстралія|аўстралійскага]] лінгвіста [[:en:Malcolm Ross (linguist)|Малькальма Роса]], які карыстаўся папярэднімі спробамі класіфікацыі. Ён вылучыў 22 асобныя сям'і і надсям'і папуаскіх моў, найбольш распаўсюджанымі з якіх з'яўляюцца транс-навагвінейская (466 - 493 моў), пашыраная заходнепапуаская (каля 38 моў), тарычэлі (40 - 50 моў), сепік (51 мова), раму — ніжнія сепік (40 моў), паўднёва-цэнтральныя мовы (22 мовы) і г. д. Акрамя таго, існуюць ізаляваныя мовы, многія з якіх сустракаюцца ў горнай мясцовасці і прыбярэжных астравах.
 
== Спасылкі ==