Секулярызацыя (гісторыя): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Секулярыза{{subst:націск}}цыя''' ({{lang-fr|sécularisation}} ад {{lang-latelat|saecularis}} — свецкі) — адчужэнне ц...'
 
Радок 1:
'''Секулярыза́цыя''' ({{lang-fr|sécularisation}} ад {{lang-latelat|saecularis}} — свецкі) — адчужэнне [[царква|царкоўнай]] [[маёмасць|маёмасці]] на карысць [[дзяржава|дзяржавы]]. Праводзілася ў розных краінах свету з мэтай паслаблення эканамічнай магутнасці і палітычнай ролі царквы ў дзяржаве.
 
== Гістарычны нарыс ==
Упершыню тэрмін «секулярызацыя» быў ужыты ў XVII стагоддзі і азначаў перадачу зямельных уладанняў з царкоўнага ў свецкае кіраванне. Сам працэс праходзіў і раней: пры ўтварэнні цэнтралізаваных нацыянальных дзяржаў з дапамогай секулярызацыі свецкая ўлада вызвалялася ад царкоўнага заступніцтва і ўмацоўвала дзяржаўныя фінансы за кошт духавенства.
 
* У [[Франкская дзяржава|Франкскай дзяржаве]] [[Карл Мартэл]] правёў секулярызацыю ў 1-й палове VIII стагоддзя і раздаў канфіскаваныя землі знаці.
* У [[Візантыя|Візантыі]] секулярызацыя праводзілася шмат разоў. Так, у [[1058]] годзе [[Ісак I]] [[канфіскацыя|канфіскаваў]] частку манастырскіх зямель, а [[канстанцінопальскі патрыярх]] [[Міхаіл Кіруларый]] быў у канцы [[1058]] г. зрынуты і сасланы.
* У эпоху [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]] прайшла маштабная секулярызацыя ў Заходняй Еўропе. Ужо ў XIV—XV стагоддзях [[Джон Уікліф]] і [[Ян Гус]] патрабавалі секулярызацыі, а ў XVI ст. свецкія феадалы падтрымалі [[Лютэр]]а. Нямецкія князі, якія падтрымалі Рэфармацыю, правялі секулярызацыю пасля [[Сялянская вайна ў Германіі|Сялянскай вайны]] 1524—26 гадоў.
* З распаўсюджваннем [[цвінгліянства]] і [[кальвінізм]]у ў швейцарскіх кантонах там прайшла секулярызацыя.
* [[Нідэрландская рэвалюцыя]] XVI ст. перадала царкоўныя землі буржуазіі.
* Падчас Рэфармацыі ў [[Англія|Англіі]] ў 1536—39 гг. секулярызаваныя землі перайшлі да буржуазіі і [[джэнтры]], спрыяючы першапачатковаму накапленню капіталу<ref>К. Маркс, Капитал, т. 1, 1973, с. 725—73</ref>.
* У XVII ст. [[Англійская рэвалюцыя]] прывяла да арданансаў 1646 г. аб ліквідацыі архібіскупстваў і біскупстваў і секулярызацыі іх зямель.
* У 2-й палове XVIII стагоддзя ўмацаванне [[асветны абсалютызм|асветнага абсалютызму]] ўключала секулярызацыю, праведзеную ў Аўстрыі [[Іосіф II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Іосіфам II]], a у Партугаліі — [[Себасцьян Жазэ Памбал|С. Ж. Памбалам]].
* [[Вялікая французская рэвалюцыя]] па дэкрэце ад 2 лістапада 1789 нацыяналізавала царкоўна-манастырскія землі ў Францыі. Падчас напалеонаўскіх заваяванняў секулярызацыя адбывалася па ўсёй заходняй Еўропе, [[:it:Secolarizzazione_dei_beni_ecclesiastici#Le secolarizzazioni della Rivoluzione francese e dell'età napoleonica|у тым ліку ў Італіі]]. [[Люневільскі мір]] у 1801 годзе даў магчымасць секулярызаваць царкоўныя княствы ў Германіі.
* Падчас [[Аб'яднанне Італіі|аб'яднання Італіі]] секулярызацыя праводзілася ў 1855 і 1866 гадах, з ліквідацыяй [[Папская вобласць|Папскай вобласці]] ў 1870 г.
* У Расійскай імперыі, у выніку [[секулярызацыйная рэформа 1764 года|секулярызацыйнай рэформы 1764 г.]] асноўная частка манастырскіх зямель перайшла да дзяржавы (што стала крыніцай з'яўлення большай часткі [[Дзяржаўныя сяляне|дзяржаўных сялян]]); у XIX ст. урад Расійскай імперыі таксама праводзіў секулярызацыю [[вакуф]]аў у [[Сярэднеазіяцкія ўладанні Расійскай імперыі|сярэднеазіяцкіх уладаннях]] імперыі.
 
== Беларусь ==