Розніца паміж версіямі "Кведлінбургскія аналы"

няма тлумачэння праўкі
{{арфаграфія}}{{вікіфікацыя}}
 
'''Кведлінбургскія аналы''' ([[лацінская мова|лац.]] Annales Quedlinburgenses) - сусветная хроніка ад стварэння свету да [[1025]], якая апісвае, у асноўным, гісторыю тэрыторый, якія ўваходзілі ў Святую[[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэнную Рымскую імперыю]] (Германію[[Германія]]), і бліжэйшых зямель. Аналы складзеныя ў першай палове XI стагоддзя ў жаночым КведлінбургскіхКведлінбургскім абацтве (каля горада Кведлінбург), ад каторага яны і атрымалі сваю назву.
Арыгінал рукапісу Кведлінбургскіх аналаў не захаваўся да нашага часу. Найбольш старая з існуючых копій, якая стала асновай для ўсіх наступных выданняў аналаў, была зроблена ў [[1556]] годзе ў Дрэздэне. Аднак, у аснову гэтай копіі быў пакладзены ўжо дэфектны варыянт пратографа. Праз гэта ў аналах не захаваліся запісы цэлага шэрагу гадоў (напрыклад, адсутнічаюць перыяды [[874]]-[[909]] і [[964]]-[[983]]), а таксама цалкам згублены канчатак рукапісу <ref>У аналах, магчыма, была інфармацыя да 1030 года</ref>.
Кведлінбургскія аналы, разам з Гільдэсгаймскімі і Вайсэнбургскімі аналамі, а таксама з аналамі Ламберта Херсфельдскага і хронікай Саксонскага аналіста, уваходзяць у Херсфельдскую групу аналаў. Сваю назву група атрымала па Херсфельдскім аналам - адной з асноўных крыніц для ранніх частак усіх гэтых аналаў <ref>Древняя Русь в свете зарубежных источников. — М.: Логос, 2000. — С. 269—270. — 608 с. — ISBN 5-88439-088-2.</ref>.
[[Файл:Quedlinburg Schlossberg.JPG|міні|Кведлінгбургскае абацтва]]
[[Файл:Lietuvos vardas. The first name of Lithuania in writing 1009.jpg|міні|Фрагмент рукапісу Кведлінбургскіх аналаў з першай згадкай пра Літву]]
Кведлінбургскія аналы ў сваёй ранняй частцы заснаваныя на працах Гераніма, Ісідара Севільскага і Беды Вялебнага. Аднак, тут жа прысутнічаюць запісы, у аснове якіх ляжаць звесткі з германскага народнага эпасу (апавяданні аб Атыле, Тэадарыху Бернскім, Адаакры і Беавульфе). Гэта найбольш раннія ў гісторыі запісы фрагментаў гэтых паданняў <ref>Збольшага германскі эпас быў запісаны ў ХІІІ стагоддзі</ref> і адзіныя, якія змяшчаюцца ў раннесярэдневяковых аналах <ref> Die Annales Queblinburgenses (англ.). Felice Lifshitz. The Medieval Rewiew. Проверено 20 марта 2010. Архивировано из первоисточника 20 апреля 2012</ref>.
Пачатковая частка Кведлінбургскіх аналаў амаль не датавана, аднак з 702 года пачынаюцца гадавыя запісы, заснаваныя, у асноўным, на Херсфельдскіх аналах. У гэтай частцы амаль няма запазычаныхных сведчанняў (перша арыгінальны запіс датаваны [[852]] годам). З [[984]] года колькасць штогадовых запісаў узрастае, а з [[993]] года запісы адпавядаюць падзеям, якія адбываліся. Яшчэ большае павелічэнне звестак, якія ўтрымліваюцца ў аналах, адносіцца да перыяду пасля [[1008]], што, верагодна, сведчыць пра пачатак працы ў гэты час асноўнага аўтара Кведлінбургскіх аналаў, які працягваў з невялікімі перапынкамі сваю працу, па меншай меры, да 1025. У гэтай частцы змяшчаецца мноства ўнікальных звестак па гісторыі ўзаемаадносін Свяшчэннай Рымскай імперыі з яе славянскімі суседзямі (у асноўным, з Польшчай). Да ліку такіх сведчанняў ставіцца запіс [[1009]], у якім упершыню ў гістарычных крыніцах зафіксаваны тапонім Літва. Кведлінбургскія аналы абрываюцца, верагодна праз дэфект пратографа, на сярэдзіне запісаў аб падзеях 1025 <ref>Die Annales Queblinburgenses (англ.). Felice Lifshitz. The Medieval Rewiew. Проверено 20 марта 2010. Архивировано из первоисточника 20 апреля 2012.</ref>.
У XI-XII стагоддзях звесткі з Кведлінбургскіх аналаў былі выкарыстаны ў некалькіх гістарычных творах: хроніках Цітмара Мерзебургскага і Саксонскага аналіста, магдэбургскіхМагдэбургскіх аналах, Вюрцбургскай хроніцы і Хроніцы біскупаў Гальберштату. Кведлінбургскія аналы - каштоўная гістарычная крыніца па гісторыі Свяшчэннай Рымскай імперыі канца X-першай трэці XI стагоддзяў, асабліва па адносінах імперыі з яе славянскімі суседзямі ў гэты час <ref> Люблинская А. Д. Источниковедение истории Средних веков. — Ленинград: Издательство Ленинградского университета, 1955. — С. 191. — 374 с.</ref>.
 
== Выданні ==