Дзяўчынка з запалкамі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 17:
«'''Дзяўчынка з запалкамі'''» ({{lang-da|Den lille Pige med Svovlstikkerne}}) — кароткі [[каляднае апавяданне]] [[Ханс Крысціян Андэрсан|Ханса Крысціяна Андэрсана]], напісанае ў замку [[Аўгустэнбаргскі палац|Аўгустэнбарг]] як тэкставае суправаджэнне да гравюры {{не перакладзена 3|Іаган Лундбю|Іагана Лундбю|da|J.Th. Lundbye}} з выявай юнай прадаўшчыцы [[запалкі|запалак]]. Апублікаваны ў [[1845]] годзе.
 
Апавяданне распавядае пра маленькую прадаўшчыцу запалак, якая замярзае ў пярэдадне [[Новы год|Новага года]], бо не можа вярнуцца дадому з-за страху перад жорсткім бацькам. Кожны раз, калі яна запальвае запалку, каб сагрэцца, перад яе вачамі паўстаюць светлыя вобразы  — тлустая гусь, якая падымаецца з талеркі і ідзе ёй насустрач, [[калядная елка]] з цацкамі, памерлая бабуля… Ранкам дзяўчынку знаходзяць замёрзлай з пачкай спаленых запалак.
 
Па матывах знакамітага апавядання [[Жан Рэнуар]] у 1928 годзе зняў [[Дзяўчынка з запалкамі, фільм|нямую кароткаметражку]], а студыя Дыснею ў 2006 годзе стварыла [[Дзяўчынка з запалкамі, мультфільм|кароткаметражны анімацыйны фільм]] (дзеянне якога перанесена ў дарэвалюцыйную Расію). Вядомыя і зусім раннія экранізацыі — 1903 года ([[Джэймс Уільямсан, кінарэжысёр|Дж. Уільямсан]]) і 1919 года ([[Юрый Андрэевіч Жалябужскі|Ю. А. Жалябужскі]]). У [[1897]]  г. дацкім кампазітарам [[Аўгуст Эна|Аўгустам Энам]] паводле апавядання была напісана аднайменная опера.
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
* [http://knihi.com/Chans_Kryscijan_Andersen/Dziaucynka_z_zapalkami.html Дзяўчынка з запалкамі] ў перакладзе [[Раіса Баравікова|Раісы Баравіковай]]
 
{{Ханс Крысціян Андэрсан}}