Лукомскі цмок: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Amtin (размовы | уклад)
др вікіфікацыя
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Гогалеўка. Змееў камень (02).jpg|thumb|[[Змееў камень]] ля вёскі [[Гогалеўка]]]]
'''Лукомскі цмок''' — міфічная пачвара, якую паданні звязваюць з [[Змееў камень|валуном]] ля вёскі [[Гогалеўка]] [[Чашніцкі раён|Чашніцкага раёнураёна]].
 
Камень раней быццам меў адтуліну-акно, і [[цмок]] жыў унутры. Людзі прыносілі да валуна невялічкія грошы і прасілі цмока пашыць адзенне. А на другі дзень ужо забіралі гатовую вопратку. Звонку цмок выглядаў як чалавек, але часам прымаў выгляд [[Вясёлка, беларуская міфалогія|вясёлкі]] і падымаўся над [[Лукомскае возера|Лукомскім возерам]], смактаў з яго ваду і перапампоўваў на неба. Аднойчы ён паклаў вока на дзяўчыну, якая яго не любіла і баялася. І людзі навучылі яе, як расправіцца з істотай. Цмок асцерагаўся маланак. І аднойчы, перад тым як заснуць на полі, ён папярэдзіў дзяўчыну, каб тая пабудзіла яго, калі пачнецца навальніца. Сабраліся хмары, зазіхацелі маланкі, але дзяўчына не будзіла цмока. Раптам ён сам прачнуўся і, зразумеўшы здраду, пляснуў дзяўчыну далонню па твары, з-за чаго ў яе назаўсёды застаўся след. У наступнае імгненне цмока забіла маланка.