Леан Чолгаш: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др (Script) File renamed: File:Czol execution card.jpg → File:Prison card of Leon Czolgosz.jpg CZOLGOSZ not CZOL |
др арфаграфія |
||
Радок 1:
'''Леан Франк Чолгаш''' ({{lang-en|Leon Frank Czolgosz}}; {{ДН|5|5|1873}}, {{МН|Мічыган||}}
== Біяграфія ==
=== Гісторыя перасялення ў ЗША ===
Бацька будучага тэрарыста Павел Чолгаш, па адных дадзеных, быў выхадцам з Познаньскай вобласці ў [[Каралеўства Прусія|Прусіі]] і перасяліўся ў Паўночную Амерыку ў 1871 годзе, дзе пражываў у Кліўлендзе. Па іншых дадзеных, ён вымушаны быў эміграваць з [[Віленская губерня|Віленскай губерні]] ў сярэдзіне 1860-х гадоў, і на гэта магло быць некалькі прычын. У першую чаргу, на яго міграцыю мог паўплываць перапіс насельніцтва, які адбыўся 19 студзеня 1866 года, у выніку якога шмат шляхты, якая не змагла дзеля розных
Праблема ўстанаўлення продкаў Чолгаша, а таксама яго дакладнага месцажыхарства ў дадзены момант можа лічыцца фактычна невырашальнай, бо ўзнікаюць рознагалоссі ў сувязі з дакументальным напісаннем яго прозвішча. Адзінае, можна меркаваць, што невялікі маёнтак, якім валодаў Жоўгусь-старэйшы, размяшчаўся пад [[Астравец|Астраўцом]], мястэчкам на тэрыторыі сучаснай [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. На першым часе, пасля эміграцыі, ён пражываў у [[Германія|Германіі]], як і большасць яго суайчыннікаў, якія трапілі ў падобны пераплёт, а ўжо ў самым канцы 1860-х ён эмігруе ў ЗША, дзе па прычыне папяровай блытаніны і недастатковай дасведчанасці супрацоўнікаў мытні ў графе «нацыянальнасць» мігранта Жоўгуся афармляюць як венгра і афіцыйна відазмяняюць яго прозвішча. Такім чынам, у выніку бюракратычнага ляпсусу на свет з'явілася новае прозвішча Чолгаш, з якім персанаж гэтага артыкулу ўвайшоў у гісторыю.
=== Захапленне анархісцкімі ідэямі ===
Неўзабаве пасля таго, як міграцыйныя праблемы былі ўладжаныя, у сям'і наваспечанага венгра афармляецца папаўненне. На свет у 1873 годзе з'яўляецца Леан, але ўжо пад прозвішчам Чолгаш. Неўзабаве дзіця застаецца без маці, а з другой жонкай бацькі адносіны ў яго не склаліся літаральна з першых хвілін знаёмства. Пазней, ужо ў юнацкім узросце, мачыха пастаянна трэціравала пасынка сваімі дробязнымі прыдзіркамі, што не магло, мабыць, не адбіцца на асобе будучага анархіста. Пры гэтым у школьны перыяд хлопчык падвяргаўся пастаянным здзекам, што таксама адбілася на фарміраванні яго асобы. Пасля малады чалавек адчуваў пэўныя цяжкасці з уступленнем у кантакт са староннімі людзьмі і вельмі часта мяняў працу, нідзе не затрымліваючыся
Роспачнае адчуванне бесперспектыўнасці падштурхнула Чолгаша-малодшага ў абдымкі анархісцкіх рухаў, якія набылі асаблівую папулярнасць на стыку стагоддзяў. Чолгаш пачаў зачытвацца перыядычнымі выданнямі сацыялістычнага і
=== Удзел у анархісцкіх мерапрыемствах ===
Леану Чолгашу ўжо ў дзесяцігадовым веку (у 1883) давялося пачаць самастойна працаваць. Ужо ад самага ранняга дзяцінства ён фактычна займаўся тым, што па амерыканскіх законах не было цалкам забаронена, але перыядычна ганілася прадстаўнікамі Рэспубліканскай партыі, гарачым прыхільнікам якой ён стаў у юнацтве. Справа ў тым, што ў сям'і польскага мігранта з венгерскім прозвішчам было шмат дзяцей, такім чынам, усіх іх неабходна было забяспечыць харчаваннем. Што тычыцца першых мер па абмежаванні дзіцячай працы, то яны афіцыйна былі адобраныя толькі пры [[Тэадор Рузвельт|Тэадоры Рузвельце]] на пачатку 1910-х гадоў, гэта значыць, праз тры дзесяцігоддзі пасля
Неўзабаве ў [[Кліўленд]]зе адбыўся адзін з публічных выступаў [[Эма Голдман|Эмы Голдман]], адной з ідэйных натхняльніц анархічнага індывідуальнага тэрору, які прадугледжваў неабходнасць забойства найбольш ненавісных палітычных і грамадскіх дзеячаў дзеля дасягнення сацыяльнай гармоніі. Лявон, які жыў непадалёк ад Кліўленда, тагачаснага цэнтра анархічнага светапогляду, натхніўся яе палымяным выступам у ліпені 1901, што стала адным з этапаў яго станаўлення як тэрарыста-адзіночкі, які слепа верыў у ідэалы індывідуальнай барацьбы з прыгнятальнікамі працоўнага класа. Такім чынам, да фатальнага верасня 1901 Чолгаш стаў адным з найбольш адданых прыхільнікаў яе анархічных ідэй. Да гэтага Чолгаш неаднаразова планаваў уступіць у шэрагі розных анархісцкіх арганізацый, але кожны раз атрымліваў адмову, што магло быць звязана з яго прыроднай замкнёнасцю; больш за тое, у адным з перыядычных выданняў «Вольнае грамадства», які вызнаваў анархісцкія канцэпцыі, з'явілася рэзкае паведамленне пра тое, што Чолгаш, магчыма, з'яўляецца правакатарам з неправеранай біяграфіяй, якому не варта давяраць.
Яшчэ раней, у 1900 годзе, адбыўся
=== Гісторыя замаху ===
Радок 24:
[[Выява:Prison card of Leon Czolgosz.jpg|280px|thumb|right|]]
Надыходзяць апошнія дні жніўня 1901, амерыканскі прэзідэнт задумвае забаўляльнае турнэ па знакавых мясцінах даручанай яму дзяржавы. У першую чаргу Мак-Кінлі, дарэчы, які паслужыў прататыпам для вялікага і жудаснага Гудвіна ва ўлюбёным дзецьмі рамане Фрэнка Баўма «Дзіўны чараўнік з краіны Оз», плануе наведаць прыродную славутасць — [[Ніягарскі вадаспад]], а таксама паўдзельнічаць у прамысловай выставе тэхнічных вынаходак, якая павінна была адбыцца ў Бафале. Прадбачлівы Чолгаш, які спланаваў замах і прыехаў у Бафала тыднем раней, здымае пакой і набывае за 15 долараў рэвальвер 32-га калібра. За рэвальвер анархіст выклаў немалую суму, што можа сведчыць пра тое, што ён сур'ёзна і грунтоўна падышоў да справы ўсяго свайго жыцця. Прэзідэнт, які адправіўся на Панамерыканскую выстаўку, быў вясёлы, увесь час жартаваў і раздаваў аўтографы. Да таго ж, 5 верасня, калі Мак-Кінлі ў рамках свайго падарожжа прыбыў на выстаўку (на якой, у прыватнасці, былі прадстаўлены найноўшыя адкрыцці ў галіне рэнтгенаўскіх прамянёў і вынаходніцтвы вядомага майстра [[Нікола Тэсла|Ніколы Тэслы]]), было афіцыйна абвешчана Днём прэзідэнта. Наступны ж дзень быў прысвечаны візіту на Ніягарскі вадаспад, а ўжо 7 верасня прэзідэнт адправіўся на культурны раўт, які адбыўся ў канцэртнай зале, больш вядомай як Храм музыкі. Прэзідэнт быў упэўнены ў тым, што ніхто не будзе на яго рабіць замах, бо пасля параўнальна лёгкіх выбараў можна было паверыць, што Мак-Кінлі карыстаецца шырокай любоўю народа. Тым больш яго «відавочна» ахоўвалі адзінаццаць узброеных салдат Нацыянальнай арміі, а «таемна» — некалькі байцоў сакрэтнай службы ЗША. Калі аркестр пачаў
Супрацоўнік адной з нью-ёркскіх газет адшукаў Паўла Чолгаша і ўзяў інтэрв'ю. «Не знаходжу ніякага апраўдання для майго сына, — сказаў Павел Чолгаш, — думаю толькі, што ён быў не больш як прыладай іншых».
|