Дамініканская Рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 67:
Востраў Гаіці быў адкрыты [[Хрыстафор Калумб|Х. Калумбам]] у 1492, яго ўсходняя частка (цяперашняя тэрыторыя краіны) да 1795 з’яўлялася калоніяй [[Іспанія|Іспаніі]], затым належала [[Францыя|Францыі]], а ў 1809 зноў перайшла пад уладу іспанцаў. 30 лістапада 1819 абвешчана незалежнасць, але ўжо ў 1820 краіна была акупавана суседняй [[Гаіці]]. У 1844 у выніку паўстання Дамініканская Рэспубліка (ДР) стала незалежнай дзяржавай.
 
У 1930 да ўлады ў краіне прыйшоў генерал Р. Трухільё, які стварыў дыктатарскі рэжым. УВа ўмовах уздыму руху за звяржэнне Р. Трухільё (забіты ў 1961) улада перайшла да Х. Балагера. Аднак у 1962 ён быў змушаны пайсці ў адстаўку. У краіне адбыліся выбары, у выніку якіх прэзідэнтам быў абраны лідар Дамініканскай рэвалюцыйнай партыі (ДРП) Х. Бош. Правядзенне ліберальных рэформаў выклікала рэзкую незадаволенасць ваенных, і ў 1963 Х. Бош быў скінуты. У 1965 паміж прыхільнікамі і праціўнікамі аднаўлення канстытуцыйнага ладу пачалася ўзброеная барацьба, у ДР былі ўведзеныя войскі ЗША.
 
На выбарах 1966 перамог Х. Балагер (ДРП), які займаў пасаду прэзідэнта да 1978, а затым у 1986—1996 гадах. У 1996 прэзідэнтам стаў кандыдат Патрыятычнага фронту Л. Фернандэс. Ён прапанаваў праграму ліберальных рэформаў пад лозунгам адмовы ад аўтарытарных метадаў кіравання і стварэння ўрада нацыянальнага адзінства з удзелам апазіцыі. Правядзенне рэформаў, аднак, сустрэла супраціў парламента, які кантраляваўся апазіцыяй. У выніку Л. Фернандэс прайграў выбары 2000, прэзідэнтам стаў І. Мехіа. Аднак на выбарах 2004 перамогу зноў атрымаў Л. Фернандэс, які набраў 57 % галасоў.