Краёвая партыя Літвы і Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 55:
Праграма стала адной з першых праяў практычнай рэалізацыі ідэй [[краёўцы|«краёвасці»]] — яе ліберальна-кансерватыўнага кірунку — і пастулявала аўтанамісцкія і ліберальна-кансерватыўныя прынцыпы: раўнапраўе ўсіх народаў; прынцыпы свабоды сумлення, веравызнання, слова, стварэння грамадскіх арганізацый і сходаў; раўнапраўе жанчын; недатыкальнасць асобы і жытла без рашэння суда; усеагульнай роўнасці перад законам; свабоды навучання на роднай мове; ліквідацыю [[пашпарт]]най сістэмы ўнутры імперыі і ліквідацыю [[Мяжа аседласці|мяжы яўрэйскай аседласці]]. Акрамя таго палітычная праграма МТСГ патрабавала ўвядзення ўсеагульнай і бясплатнай пачатковай адукацыі, што, на думку лідараў МТСГ, было важным для павышэння дабрабыту і заможнасці сялян і знішчэння ўвогуле [[саслоўе|саслоўных]] адрозненняў сялян. Дзеячы МТСГ былі праціўнікамі [[сацыялізм|сацыялістычных ідэй]] (у першую чаргу — ідэі ліквідацыі права [[прыватная уласнасць|прыватнай уласнасці]]), таму ў сваёй праграме акцэнтавалі ўвагу на неабходнасць вырашэння праблемы недахопу зямлі ў сялян, але падкрэслівалі, што гэта праблема павінна вырашацца без парушэння права прыватнай уласнасці на зямлю. У палітычнай сферы праграма патрабавала рэарганізацыі [[Дзяржаўны савет Расійскай імперыі|Дзяржаўнага Савета]] і рэарганізацыі [[Булыгінская дума|Дзяржаўнай Думы]] з законадарадчай у законадаўчую, пашырэння праў для прадстаўніцтва грамадзян (пашырэнне кола выбаршчыкаў), увядзенне аўтаноміі [[Заходні край|Заходняга края]]. Сама апублікаваная палітычная ліберальна-кансерватыўная праграма МТСГ была распрацавана для прадстаўлення яе на земскім сходзе і была ў многіх пунктах сугучна з тымі патрабаваннямі, якія прад'яўляў расійскаму самаўладдзю агульнарасійскі [[лібералізм|ліберальны]] рух у ходзе рэвалюцыі<ref>''Szpoper, D.'' Sukcesorzy Wielkiego Księstwa... С. 62—76; ''Szpoper, D.'' Gente Lithuana... С. 240—241.</ref>.
 
Рэвалюцыйны грамадскі ўздым у Расійскай імперыі дабіўся таго, што расійскі імператар [[Мікалай II, імператар расійскі|Мікалай II]] (пасля [[Кастрычніцкая палітычная стачка|Кастрычніцкай палітычнай стачкі]]) быў вымушаны выдаць маніфест[[Маніфест 17 кастрычніка 1905 года|Маніфест 17 (30) кастрычніка 1905 г.]], які надаваў аб'яўленай раней законадарадчай Дзяржаўнай Думе (у якую яшчэ не прайшлі выбары дэпутатаў) законадаўчы характар і ўводзіў ліберальныя свабоды (свабоды арганізацый, сходаў, слова і інш.). 11 (24) снежня 1905 г. расійскім імператарам было прынята новае палажэнне аб выбарах у Дзяржаўную Думу, якое значна пашырала (у адрозненне ад маніфеста 6 жніўня 1905 г.) кола выбаршчыкаў, хоць сама працэдура выбару была двухступнёвай: выбаршчыкі выбіралі прадстаўнікоў у чатырох [[курыя]]х (памешчыцкай, гарадской, сялянскай і рабочай).
 
20 лютага (5 сакавіка) 1906 г. некалькімі нарматыўнымі актамі расійскі імператар Мікалай II увёў змены структуры і прынцыпаў функцыянавання [[Дзяржаўны савет Расійскай імперыі|Дзяржаўнага Савета]], які станавіўся верхняй палатай парламента, дэпутаты якой выбіраліся на губернскіх земскіх і дваранскіх сходах, сходамі купцоў, прамыслоўцаў і прадстаўнікоў праваслаўнай царквы. У Дзяржаўны Савет можна было выбіраць толькі дэпутатаў-мужчын, які праходзілі праз цэнз — адукацыйны (не менш, чым сярэдняя адукацыя) і ўзроставы (не маладзей, чым 40 год). Прыгатаванні карэнных дваран Заходняга края (Паўднёва-Заходняга і Паўночна-Заходняга краёў) да выбараў у Думу і Савет адразу з [[лістапад]]а [[1905]] г. суправаджаліся дыскусіяй аб будучай стратэгіі дзеянняў у гэтых установах. Адначасова было вырашана, што неабходна стварыць дзве асобныя групы (колы) дэпутатаў як у Думе, так і Савеце — адна група («кола») ад «заходніх губерняў», другая — ад польскіх. Будучым дэпутатам прапаноўвалася адмовіцца ад стварэння выключна «польскага» блока і згрупавацца з іншымі групамі дэпутатаў (у першую чаргу — з заходніх і ўласна польскіх губерняў) для стварэння кааліцыі<ref name="ReferenceA">''Szpoper, D.'' Sukcesorzy Wielkiego Księstwa... С. 62—76; ''Szpoper, D.'' Gente Lithuana... С. 242.</ref>.