Бітва пад Манцыкертам (1071): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20:
 
== Перад падзеямі ==
У 1050-х [[сельджуцкія туркі]] падпарадкавалі сабе [[Персія|Персію]], у канцы 1060-х пачалі экспансію ў візантыйскую правінцыю [[Анатолія]] і пагражалі [[Арменія|Арменіі]]. У [[1068]] і [[1069]] візантыйскі імператар [[Раман IV]], кампетэнтны генерал, правёў ваенныя кампаніі супраць сельджукаў і меў пэўны поспех (ачысціў [[Заходняя Кападокія|Заходнюю Кападокію]], перамога пры Себастыі, параза пры Хілаце). У пач. [[1071]] сельджуцкі султан [[Алп Аслан-Арслан]] напаў на некалькі пагранічных візантыйскіх гарадоў, захапіў крэпасці [[Манзікерт]] і [[Аргіс]].
 
Імператар Раман сабраў войска ў [[Эрзерум]]е, каля 130 км ад Манзікерту, з намерам захапіць яго і суседні [[Хілат]], каб выкарыстаць іх як базы для дзеянняў супраць Персіі. Султан Алп Аслан адразу ж павярнуў сваё войска з [[Алепа]] ([[Сірыя]]) ў [[Арменія|Арменію]].
 
У сяр. жніўня [[1071]] перадавыя атрады сельджукаў сустрэліся і ўступілі ў сутычкі з галоўнай візантыйскай арміяй. Тымчасам, імператар Раман забраў Манзікерт у туркаў і, даведаўшыся, што з'явіліся перадавыя атрады султана Алп Аслана, скіраваў ім напярэймы куманскую цяжкую кавалерыю. Туркі, апынуўшыся ў меншасці, адступілі (незразумела, ці наўмысна, ці сапраўды), візантыйскія войскі кінуліся ў пагоню, але турэцкія лёгкія конныя лучнікі раптоўна контратакавалі, захапілі ў палон камандзіра візантыйскай конніцы, рэшткі візантыйскіх войскаў адступілі ў бязладдзі.