Сэрца чалавека: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Значэнні|Сэрца}} {{Анатамічная картка | назва = Сэрца | выява = Heart ru.svg | шырыня = 250 px...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20:
'''Сэрца чалавека''' — полы мышачны [[Орган, біялогія|орган]], заключаны ў калясардэчную сумку — [[перыкард]]. Размешчана паміж [[лёгкія|лёгкімі]] ў міжсценні [[грудная поласць|грудной поласці]], мае форму зрэзанага [[конус]]а. У дарослага чалавека даўжыня сэрца складае 10—15 см, сярэдняя маса 250 г у [[жанчына|жанчын]], 330 г у [[мужчына|мужчын]].
 
Перагародка падзяляе сэрца на правую і левую палавіны (правая ў пярэдняй частцы цела, левая — у задняй). Кожная з палавін мае [[перадсэрдзе]] (уверсе) і размешчаны пад ім [[Жалудачак сэрца|жалудачак]]. «Шкілет» сэрца складаецца са шчыльнай валакністай [[Злучальная тканка|злучальнай тканкі]] з участкамі [[храстковая тканка|храстковай]], утвораны мембраннай перагародкай, [[фіброзая тканка|фібрознымі]] трохвугольнікамі і кольцамі. З ім звязаны [[клапаны сэрца]] і прымацавана большасць [[мышцы|мышачных]] валокнаў. Сценка сэрца ўтворана папярочна-паласатай сардэчнай мышачнай тканкай ([[міякард]]ам), якая звонку абкружана [[эпікард]]ам, унутры выслана [[эндакард]]ам.
 
Рух [[кроў|крыві]] ў адным напрамку забяспечваецца сардэчнымі клапанамі, якія адкрываюцца толькі ў адным напрамку: з перадсэрдзяў у жалудачкі і з жалудачкаў у [[артэрыя|артэрыі]]. Сэрца дарослага чалавека скарачаецца 55—70 разоў за [[хвіліна|хвіліну]] і пераганяе за гэты час 4,5—5 [[літр|л]] крыві. Кожны [[Сардэчны цыкл|цыкл сардэчнай дзейнасці]] складаецца са скарачэння ([[сістала]]) перадсэрдзяў, потым жалудачкаў і паўзы ([[дыястала]]), у час якой сардэчная поласць напаўняецца крывёю і аднаўляецца скарачальная энергія сэрца. Дзейнасць сэрца рэгулюецца {{нп3|Нейрагумаральная рэгуляцыя|нейрагумаральнымі механізмамі|ru|Нейрогуморальная регуляция}}. [[Сардэчная мышца]] валодае [[аўтаматызм]]ам (можа скарачацца і без удзелу [[цэнтральная нервовая сістэма|цэнтральнай нервовай сістэмы]]). Сэрца забяспечваецца крывёю {{нп3|Каранарныя артэрыі|каранарнымі (вянечнымі) артэрыямі|ru|Коронарные артерии}}, якія ўтвараюць густую [[капіляр]]ную сетку; інервуецца галінкамі [[блукальны нерв|блукальнага]] і [[Сімпатычная нервовая сістэма|сімпатычнага нерваў]].