Хася Прусліна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12:
Доўгі час над усімі ўдзельнікамі Мінскага падполля, якое не кантралявалася ўладамі, вісела абвінавачанне ў здрадніцтве. Падазрэнні здымаліся толькі з закатаваных у гестапа. Падпольны рух у гета не быў выключэннем, хутчэй наадварот, бо ўлады не прызнавалі асобай палітыкі гітлераўцаў у дачыненні да габрэяў.
 
З мэтаю рэабілітацыі мінскага, у тым ліку і габрэйскага супраціву нацыстам, Прусліна, рызыкуючы страціць працу, распачала чытанне сваіх неартадаксальных лекцый. У 1957-м, не зважаючы на папярэджанні «кампетэнтных органаў», яна арганізавала кампанію зваротаў да Мікіты Хрушчова, у [[ЦК КПСС]] і цэнтральныя выданні. Былі напісаны дзясяткі лістоў з сотнямі подпісаў былых падпольшчыкаў.
 
Праз тры гады намаганні Пруслінай далі плён: часопіс «Коммунист» надрукаваў першы артыкул, дзе Мінскае падполле прызнавалася, так бы мовіць, «легітымным».