Вязынь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Andrès (размовы | уклад)
это храм д. ВязАнь Дзержинского р-на, а не д. ВязЫнь Вилейского р-на
Радок 45:
== Гісторыя ==
Упершыню Вязынь згадваецца ў другой палове [[XV стагоддзе|XV ст.]] як уладанне [[Саковічы|Саковічаў]]. Ад Ю. Саковіча мясцовасць перайшла да яго сына Войцеха (памёр у [[1522]]), які паводле маёнтку Насілаў пісаўся панам Насілоўскім, потым — сыну апошняга, [[ваяводы віцебскія|ваяводу віцебскаму]] [[Юрый Насілоўскі|Юрыю Насілоўскаму]] (памёр у [[1544]]). За ім у Вязыні ў [[1543]] заснавалі касцёл, у гэты ж час паселішча, імаверна, атрымала статус мястэчка. Тым часам першы ўспамін пра Вязынь як мястэчка датуецца [[1552]].
 
[[Выява:Viazań. Вязань (1900).jpg|thumb|злева|150px|Касцёл, пачатак [[XX стагоддзе|XX ст.]]]]
 
У другой палове [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] Вязынь перайшла да Вітунскіх: Я. Вітуньскі значыцца як уладальнік паселішча ў [[1616]] пры размежаванні з суседнім маёнткам [[Куранец|Куранцом]]. Пазней паселішча перайшло ў валоданне Віленскага жаночага кляштара бенедыкцінак пры касцёле Св. Кацярыны. Як уласнасць бенедыкцінак мястэчка згадваецца ў [[1627]] і [[1638]] пры размежаваннях іх зямель і пры парушэнні межаў Вязынскай пушчы з боку ваяводы смаленскага А. Гасеўскага, у [[1674]] пры размежаванні з маёнткам віленскіх бернардзінак Рабунем.