Свята-Ушэсцеўская царква (Забычанне): Розніца паміж версіямі

праваслаўны храм у в. Забычанне Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Храм пабудаваны у цэнтры вёскі Забычанне Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобла...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:42, 27 сакавіка 2016

Храм пабудаваны у цэнтры вёскі Забычанне Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці на мяжы 19 — 20 ст. з цэглы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. 4-часткавая падоўжна-восевая кампазіцыя будынка складаецца з прытвора, трапезнай, малітоўнай залы, 5-граннай апсіды. Вертыкальнымі дамінантамі з'яўляюцца 8-гранныя шатровыя барабаны надбудаванай над прытворам званіцы і цэнтральнага кубападобнага аб'ёму. Фасады крапаваны вуглавымі калонкамі, зубчастымі фрызамі, аркатурнымі паясамі, прарэзаны падвойнымі арачнымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах.

Інтэр'ер

Унутры ў малітоўную залу адкрываецца светлавы барабан з самкнутым скляпеннем, абапёрты праз ветразі на шырокія аркі прыдзелаў, апсіды і прытвора; апсіда перакрыта конхай.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі