Лівонія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дапаўненне
Радок 9:
У выніку нямецкага каланізавання ў [[13 стагоддзе|13-ым стагоддзі]] ў Лівоніі ўтварылася [[канфедэрацыя]] 5 духоўна-феадальных дзяржаў ([[Інфлянцкі ордэн]], Рыжскае архібіскупства, Дэрпцкае, Эзель-Вікскае і Курляндскае біскупствы), якія ўмоўна знаходзіліся пад уладаю рымскага [[Папская вобласць|папы]] і [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]]<ref name="Шэлюта"/>.
 
=== Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая (1558-17721558—1772) ===
[[Інфлянцкая вайна]] ([[1558]]-1582) і захоп [[Швецыя]]й поўначы Эстоніі схілілі вялікага магістра Інфлянцкага ордэна [[Готвальд Кетлер|Готвальда Кетлера]] да падпісання [[5 сакавіка]] [[1562]] года Дамовы аб падпарадкаванні [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікаму Княству Літоўскаму]]. У выніку Готвальд Кетлер стаў ленным [[Курляндыя|курляндскім]] і [[Земгалія|земгальскім]] князем, а таксама часовым кіраўніком правабярэжнага Задзвінскага княства. [[26 снежня]] [[1566]] года [[Горад Гродна|Гарадзенскі]] [[сойм]] ВКЛ улучыў у склад дзяржавы землі былога ордэна пад назвай [[Інфлянцкае княства]] з наданнем яму герба. [[Люблінскі сойм, 1569|Люблінскі сойм]] абвясціў княства сумесным уладаннем з Польскім каралеўствам. У [[1582]] годзе [[Сцяпан Батура]] выдаў "«Інфлянцкую канстытуцыю"», якою падзяліў княства на [[Вендэнскае ваяводства|Вендэнскі]], [[Дорпацкае ваяводства|Дорпацкі]] і [[Парнаўскае ваяводства|Парнаўскі]] прэзідыяты. У [[1589]] годзе [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонт IV Ваза]] перайменаваў "«ардынацыяй"» прэзідыяты ў [[ваяводства|ваяводствы]]. У выніку [[Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй, 1600-1629|вайны]] 1600-[[1629]] гадоў Швецыя захапіла поўдзень Эстоніі і захад Латвіі (Відземе). Рэч Паспалітая прызнала заваёву паводле [[Аліўскі мір, 1660|Аліўскага міру]] [[1660]] года. [[Варшава|Варшаўскі]] сойм [[1667]] года ператварыў астатнюю частку Інфлянцкага княства ў [[Інфлянцкае ваяводства|ваяводства]] з цэнтрам у [[Дзвінск|Дынабургу]] без падзелу на [[павет]]ы<ref name="Шэлюта"/>.
 
===Расійская імперыя (1721-1918)===
Па [[Ніштадскі мір|Ніштадскай мірнай дамове]] [[1721]] былая шведская Ліфляндыя ўвайшла ў склад [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] як [[Ліфляндская губерня]]. У [[1772]] годзе Расійская імперыя захапіла Інфлянцкае ваяводства [[Рэч Паспалітая#Першы падзел|Рэчы Паспалітай]]<ref name="Шэлюта"/>. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі паўднёвая частка Ліфляндскай губерні была аб'яднаная з Латвіяй, а паўночная частка — з Эстоніяй. Насельніцтва — латышы, эстонцы.