Вена: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія, стылявыя змены
Радок 188:
== Транспарт ==
[[Файл:Stephansdom 1905.jpg|міні|200пкс|[[Сабор Святога Стэфана]], фота 1905 года]]
У Вене добра развіты грамадскі транспарт. Яго аснову складаюць [[Венскі метрапалітэн]] ({{lang-de|U-bahn|скарочана}}) і Венскі S-Bahn, якія дадаюцца сеткай маршрутаў трамваяў і аўтобусаў. Маецца асобная трамвайная лінія Вена-Бадэн. Сетка аўтабанаў і чыгункі злучае Вену з іншымі гарадамі Аўстрыі і [[Еўропа|Еўропы]]. Адзіны галоўны вакзал знаходзіцца ў будаўніцтве, дальнія рэйсы абслугоўваюць асноўныя вакзалы Паўднёвы, Паўночны, Заходні і [[Вакзал Франца-Іосіфа|вакзал імя Франца Іосіфа]]. Венскі міжнародны аэрапорт «[[Аэрапорт Вена-Швехат|Швехат]]» мае наўпроставыя паветраныя зносіны з большасцю краінаў-чальцоў [[ЕС]] і з'яўляецца найбуйнешым па абслугоўванні пасажыраў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. У «Швехаце» зарэгістравана больш за 60 авіякампаній з усяго свету. У [[2005]] годзе венскі аэрапорт асблугоўваў звыш за 14 млн пасажыраў.
 
Венскі рачны порт з'яўляецца цэнтральным транспартным вузлом на рацэ [[Дунай]] і валодае самым буйным у Еўропе тэрміналам па прыёме кантэйнэраў з агульнай плошчай 60 тыс. м². У цэнтры [[лагістыка|лагістыкі]] венскага парта зарэгістравана 120 аўстрыйскіх і замежных кампаній, у якіх працуюць больш за 5 тыс. чалавек. У [[2005]] годзе праз гэты цэнтр было праведзена звыш за 9 млн тон розных тавараў.