Марцін Ван Бюрэн: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: арфаграфія
→‎Біяграфія: арфаграфія
Радок 5:
Меў [[Нідэрланды|галандскае]] паходжанне, рана навучыўся размаўляць з людзьмі розных этнічных, эканамічных і сацыяльных груп, якіх ён выкарыстоўваў у сваіх інтарэсах як палітычны арганізатар. Пачаў займацца палітыкай ва ўзросце 18 гадоў, хутка перайшоў ад мясцовай да дзяржаўнай палітыкі, атрымаў вядомасць і як палітычны арганізатар, і як дасведчаны юрыст. Абраны ў Сенат заканадаўчага сходу штата ў [[1821]] годзе, Ван Бюрэн падтрымаў [[Уільям Харыс Кроўфард|Уільяма Х. Кроўфарда]] на пасаду прэзідэнта ў [[1824]] годзе, але ў [[1828]] годзе ён вырашыў падтрымаць генерала [[Эндру Джэксан]]а. Ван Бюрэн быў галоўным прыхільнікам і арганізатарам Джэксана на выбарах 1828 года. Пасля абрання Джэксана, апошні зрабіў Ван Бюрэна дзяржаўным сакратаром.
 
На працягу васьмі гадоў прэзідэнтства Джэксана, Ван Бюрэн быў ключавым дарадцам, іён пабудаваў арганізацыйную структуру для аб'яднання [[дэмакратычная партыя ЗША|дэмакратычнай партыі]], у прыватнасці, у [[Нью-Ёрк]]у. У [[1831]] годзе, пасля яго адстаўкі з пасады дзяржсакратара, Джэксан прызначыў Ван Бюрэна [[Амерыканскі пасол у Велікабрытаніі|амерыканскім міністрам у Вялікабрытаніі]], але Сенат не падтрымаў прызначэнне Ван Бюрэна, і той спыніў сваю службу ў [[Лондан]]е. Стаў пераемнікам Джэксана, і быў абраны віцэ-прэзідэнтам у [[1832]] годзе. Ван Бюрэн перамог некалькіх праціўнікаў вігаў ў 1836 годзе, і быў абраны прэзідэнтам. Ён стаў трэцім віцэ-прэзідэнтам, які непасрэдна абраўся на пасаду прэзідэнта пасля [[Джон Адамс|Джона Адамса]] ў [[1796]] годзе і [[Томас Джэферсан|Томаса Джэферсана]] ў [[1800]] годзе, і апошнім такім прэзідэнтам на працягу 152 гадоў, пакуль ў [[1988]] годзе не быў абраны [[Джордж Герберт Уокер Буш|Джордж Буш]].
 
На пасадзе прэзідэнта Ван Бюрэн быў абвінавачаны ў дэпрэсіі 1837 года; некаторыя газеты называлі яго "''Марцін Ван Руіна''". Ён паспрабаваў вырашыць эканамічныя праблемы, захоўваючы кантроль над федэральнымі сродкамі ў незалежнай казне, а не ў дзяржаўных банках; Кангрэс ўхваліў гэты намер толькі ў [[1840]] годзе. Ван Бюрэн адмаўляў прыняць [[Штат Тэхас|Тэхаса]] ў Саюз, не жадаючы парушыць баланс свабодных і рабаўладальніцкіх штатаў згодна з [[Місурыйскі кампраміс|Місурыйскім кампрамісам]], і ў надзеі пазбегнуць вайны з Мексікай з-за анэксіі Тэхаса, купіўшы тэрыторыю ва ўрада Мексікі. Акрамя таго, адносіны з Англіяй і яе калоніямі ў [[Канада|Канадзе]] апынуліся напружанымі з-за бяскроўнай [[Арустукская вайна|Арустукскай вайны]] і [[Каралінскі канфлікт|Каралінскага канфлікту]].
 
У 1840 годзе Ван Бюрэн прайграў выбары кандыдату ад партыі вігаў [[Уільям Генры Гарысан|Уільяму Генры Гарысану]]. Ван Бюрэн быў вядучым кандыдатам на вылучэнне ад [[Дэмакратычная партыя ЗША|Дэмакратычнай партыі]] ў [[1844]] годзе, але прайграў [[Джэймс Нокс Полк|Джэймсу К. Полку]], які атрымаў перамогу на выбарах. На выбарах [[1848]] года Ван Бюрэн няўдала вылучыўся як кандыдат ад [[Партыя свабоднай глебызямлі|Партыі свабоднай глебызямлі]]. Ён таксама падтрымліваў [[Франклін Пірс|Франкліна Пірса]] ([[1852]]), [[Джэймс Б'юкенен|Джэймса Б'юкенена]] ([[1856]]) і [[Стывен Дуглас|Стывена А. Дугласа]] ([[1860]]) на выбарах на пасаду прэзідэнта, яго абаліцыянісцкія погляды і падтрымка Саюза прывялі яго да падтрымкі палітыкі [[Аўраам Лінкальн|Аўраама Лінкальна]] пасля пачатку [[Грамадзянская вайна ў ЗША|грамадзянскай вайны ў Амерыцы]].
 
Стан здароўя Ван Бюрэна значна пагоршыўся ў [[1861]] годзе, і ён памёр у ліпені 1862 года ва ўзросце сямідзесяці дзевяці гадоў. Нягледзячы на тое, што ён служыў на многіх высокіх пасадах, яго самае вялікае дасягненне як палітычнага арганізатара была пабудова сучаснай дэмакратычнай партыі з далейшым яе дамінаваннем ў новай [[двухпартыйная сістэма|двухпартыйнай сістэме]].