Пуслоўскія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
 
Узвышэнне роду да ўзроўню багацеяў і зямельных латыфундыстаў пачалося з [[Войцех Пуслоўскі|Войцеха Пуслоўскага]] (1762—1833). У 1871 г. атрымалі ад [[папа рымскі|папы рымскага]] тытул [[граф]]а, які не быў прызнаны ў Расійскай Імперыі. Прычым, тытул графа ад папы рымскага атрымалі толькі двое з сыноў Войцеха Пуслоўскага — [[Францішак Ксаверый Пуслоўскі]] (1806—1874) і [[Вандалін Пуслоўскі]] (1814—1884), а таксама іх нашчадкі.
 
Пад час [[паўстання 1830-1831 гадоў]] сын уладальніка Альбярціна Войцеха Пуслоўскага Цітус камандаваў атрадам на поўдні Слонімскага павета. На пачатку 1831 года Цітус, карнет Аляксандраўскага палка гусараў, знаходзіўся на канікулах у бацькоўскім маёнтку. У сувязі з паўстаннем у Польшчы вырашае арганізаваць паўстанцкі атрад, які выступаў за аднаўленне Вялікага княства Літоўскага. Базай ён абраў маёнтак Плянты на Палессі, пасярод векавечных пушчаў. У хуткім часе атрад Цітуса Пуслоўскага налічваў больш за 1000 чалавек, сярод якіх было шмат сялян Слонімскага і Кобрынскага паветаў.
 
Пуслоўскія праславіліся як прадпрымальнікі, мецэнаты і філантропы.