Ferrari: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Ferrari S.p.A.''' (коратка: '''Ferrari''' — {{lang-ru|«Ферары»}}) — італьянская кампанія, што выпускае спар...'
(Няма розніцы)

Версія ад 00:02, 5 мая 2016

Ferrari S.p.A. (коратка: Ferrariруск.: «Ферары») — італьянская кампанія, што выпускае спартыўныя аўтамабілі і знаходзіцца ў Маранела. Заснаваная ў 1929 годзе Энца Ферары як Scuderia Ferrari, кампанія фундавала гоншчыкаў і вырабляла гоначныя машыны да 1947 года. З 1947 года пачала выпуск «дарожных» (англ.: street-legal) спартыўных аўтамабіляў пад маркай «Ferrari S.p.A.». На працягу ўсёй сваёй гісторыі, кампанія бярэ ўдзел у розных гонках, асабліва ў Формуле-1, дзе яна мае найбольшы поспех. Эмблема «Ферары» — жарабец, які ўстаў на дыбы, на жоўтым фоне. Традыцыйны колер аўтамабіляў — чырвоны, але кампанія выпускае аўтамабілі і іншых колераў.