[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 25:
Нягледзячы на рэпутацыю масаяў як лютых ваяроў, у цэнтры іх культуры знаходзіцца [[жывёла]]. Адно з іх святых вераванняў кажа, што бог дажджу Нгаі даў усю жывёлу народу масаі, і таму ўсе, хто таксама валодае скатом, павінны былі калісьці выкрасці яго ў масаі. Гэта не раз прыводзіла да сур'ёзных канфліктаў з іншымі плямёнамі, калі масаі спрабавалі вярнуць «сваю ўласнасць». Хаціны масаі пабудаваныя з высушанага [[гной, угнаенне|гною]], а пітво каровінай крыві з'яўляецца часткай некаторых іх святых рытуалаў.
 
Калі ў Кеніі разгарнуўся [[турызм]], масаі не змаглі скарыстацца выгадай свайго кантролю над саванамі. Тыя плямёны, што малімелі ўладу ахвотна прызналі за масаямі традыцыйнае «валоданне» ўсімі жывёламі і перадалі ім таксама функцыю аховы запаведнікаў, у той час як абмежаваная група менеджэраў з іншых плямёнаў узялі ў свае рукі індустрыю турысцкіх [[сафары]]. У выніку, турызм практычна не палепшыў дабрабыт масаяў. І цяпер масаі працягваюць хаатычна «атакаваць» турыстаў, выкленчваючы міласьціну, і ўсё гэтак жа не ўдзельнічаюць у падзеле высокіх прыбыткаў ад сафары. Масаі не дазваляюць сябе вольна фатаграфаваць без поплатка і дбайна ставяцца да перадруку «пірацкіх» фатаграфій.
 
Традыцыі масаяў выразна рэгламентуе іх жыццё. Дзеці выхоўваюцца па ўзроставых катэгорыях, паміж якімі ўсталяваныя традыцыйныя адносіны. Юнакі і дзяўчаты праходзяць цырымоніі ініцыяцыі. Ажаніцца ў юным узросце катэгарычна забараняецца, перш мужчыны павінны выявіць сябе ў вайне і паляванні. Становячыся яшчэ старэй, чальцы ўзроставай катэгорыі бяруць на сябе кіраванне племем, а найстарэйшая ўзроставая катэгорыя здымае з сябе ўладу і выконвае іншыя функцыі.