Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Vlnc AM (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
{{цёзкі|Каханоўскі}}'''Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі''' ({{ДН|8|1|1936}}, [[Вёска Дамашы, Маладзечанскі раён|в. Дамашы]], {{МН|Маладзечанскі раён|у Маладзечанскім раёне|}} — {{ДС|15|1|1994}}) — беларускі [[гісторык]], [[археолаг]], [[краязнавец]], [[фалькларыст]], [[літаратуразнавец]].
 
З 1959 года ўдзельнічаў у раскопках у [[Крым|Крыме]] і [[Беларусь|Беларусі]] (пераважна на міншчыне), Скончыў [[Маскоўскі педагагічны інстытут]] (1963). 3 1964 супрацоўнік, намеснік дырэктара, дырэктар [[Мінскі абласны краязнаўчы музей|Мінскага абласнога краязнаўчага музея]] ў [[Маладзечна|Маладзечне]],У 1979 годзе абараніў кандыдацкую па тэме “Станаўленне археалогіі і гістарычнага краязнаўства Беларусі ў эпоху феадалізму”, з 1981 старшы навуковы супрацоўнік [[Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі|Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі]], з 1991 старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. Ініцыятар стварэння і першы старшыня [[Беларускае краязнаўчае таварыства|Беларускага краязнаўчага таварыства]] (1989)<ref name="Ках_РГ">Сяргей Чыгрын. «Генадзь Каханоўскі - краязнавец» //«[[Рэгіянальная газета (1995)|Рэгіянальная газета»]], 7 студзеня 2000 г., № 1 (246)</ref>. [[Доктар гістарычных навук]] (1992).
 
Даследаваў гісторыю археалогіі, музейнай справы, краязнаўства, пытанні аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Выступаў у друку пад псеўданімамі Габрук, Верасень, Г. Гак. Аўтар літаратурна-краязнаўчых нарысаў пра Я. Купалу, М. Багдановіча, Я. Баршчэўскага, А. Гурыновіча, Ф. Тапчэўскага, М. Чарота, гісторыка-эканамічных нарысаў «Вілейка» (1974), «Маладзечна» (1988) і інш. Адзін з аўтараў помніка «Дарозе» ў в. Мясата на Маладзечаншчыне.
== Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі, і яго ўклад у развіццё Мінскага абласнога краязнаўчага музея ==
Працуючы з 1964 па 1982 навуковым супрацоўнікам, затым намеснікам дырэктара па навуковай рабоце і дырэктарам [[Мінскі абласны краязнаўчы музей|Мінскага абласнога краязнаўчага музея] Г.А. Каханоўскі сабраў і перадаў у фонд музея 279 прадметаў музейнага значэння. Не забываў Генадзь Аляксандравіч свой музей працуючы навуковым работнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, ён перадаў музею яшчэ 9 знакавых прадметаў.
У музейнай калекцыі шмат каштоўных і рэдкіх кніг [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], надрукаваных у [[Горад Вільнюс|Вільні]], і набытых музеем, дзякуючы Генадзю Аляксандравічу, з якіх у Беларусі маюцца толькі адзінкавыя экзэмпляры. Сярод кніг, здадзеных ім, у музейным фондзы захоўваюцца і кнігі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, як правіла, з дароўным надпісам аўтара: [https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A3%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E_%D0%A1%D1%8B%D1%80%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%BC%D0%BB%D1%8F Уладзіслава Сыракомля] «Паэзія», т. 3,7 (Варшава, 1872), “Выбраныя творы” т. 4 (Варшава, 1890), кніга «Виленские новости» (Вільня, 1862), [[Ніл Сымонавіч Гілевіч|Ніла Гілевіча]] «Як я вучыуся Жыць» (1974), «Хай зорыць дзень» (з А. Разанавым пераклад з балг., 1976), [[Генрых Вацлававіч Далідовіч|Генрыха Далідовіча]] «Маладыя гады» (1979), [[Васіль Зуенак|Васіля Зуёнка]] «Сяліба» (1973), «Час Вяртання» (1981), Міколы Корзуна «Зоркі на танках» (1982), Эміліі Кунавіч «Шэры гусь» (1976), [[Альберт Францавіч Паўловіч|Альберта Паўловіча]] « Выбарнае »(1976), [[Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч|Аляксея Пяткевіча]] «Сюжэты. Кампазіцыя. Характар: Аб прозе Кузьмы Чорнага » (1981), [[Максім Танк|Максіма Танка]] «Вершы, паэма 1930-1945» (1978), Івана Шуцько «Чужая хатка » (1958), «Дзіма хоча быць героем » (1965), Дыяны Чаркасавай « Старое? Новае? Вечнае!»
(1976), Эдуарда Ярашэвіча «Практыка ў Вербічах» (1975), кніга, прысвечаная касмічнаму палёту [[Уладзімір Васільевіч Кавалёнак|У. Кавалёнка]] «140 суток в космосе »(1981) і інш. Усё сваё выпушчаныя кнігі Г.А. Каханоўскі перадаў на захаванне ў музей.
Генадзь Аляксандравіч ўвёў ва ўжытак адкрытыя і выяўленыя ў беларускіх архівах, бібліятэках, музеях невядомыя раней гістарычныя дакументы, працы, адкрыцця (Грамату [[Зарыян Якаўлевіч Даленга-Хадакоўскі|Даленгу-Хадакоўскаму]], рукапісы [https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%D0%B0%D1%80%D0%B1%D1%83%D1%82,_%D0%A2%D0%B5%D0%BE%D0%B4%D0%BE%D1%80 Тодара Нарбута], [[Адам Ганоры Кіркор|Адама Кіркора]], Уладзіміра Завітневіча і інш.). Вярнуў сучаснікам і будучым пакаленням невядомыя і забытыя імёны знакамітых беларусаў-пісьменнікаў Івана Філіпава (сапр. Нялепка Язэп Піліпавіч), Язэпа Шпэта, Юзю Шчупака (сапр. Сайкоўскі Язэп Язэпавіч) і інш.
Найшоу маляўнічы куточак Маладзечаншчыны - вёску [[Вёска Ракуцёўшчына|Ракуцёўшчыну]], у якой улетку 1911 года пражываў і тварыў [[Максім Адамавіч Багдановіч|М. Багдановіч], дзе ён упершыню сустрэўся з роднай беларускай стыхіяй. Дзякуючы яму нам шмат што стала вядома пра даследчыкаў беларускай навукі, культуры, літаратуры: Адама Кіркора, Тодара Нарбута, [[Яўстах Піевіч Тышкевіч|Яўстафія]] і [[Канстанцін Піевіч Тышкевіч|Канстанціна Тышкевічаў]], [[Ян Баршчэўскі|Яна Баршчэўскага]], [[Тамаш Зан, паэт|Тамаша Зана]], [[Ян Чачот|Яна Чачота]], [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|В. Дуніна-Марцінкевіча]], і інш.
Вельмі рэдкай рэччу, рарытэтам, упрыгожаннем музейнага фонду з’яўляецца, знойдзеная і перададзеная Генадзем Аляксандравічам, Грамата [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага універсітэта]] [[Зарыян Якаўлевіч Даленга-Хадакоўскі|Зарыану Даленгу-Хадакоўскаму]] (сапр. Адам Чарноцкі, вядомы беларускі археолаг, фалькларыст, этнограф, славяназнавец) са зваротам да дзяржаўных устаноў і прыватных асоб [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] і іншых краін аб аказанні яму дапамогі ў зборы помнікаў старажытнасці славянскіх народаў. Напісаная ў 1818 годзе на лацінскай, рускай і польскай мове, Грамата з’яўляецца першым вядомым у Беларусі адкрытым лістом, які даў дазвол на археалагічныя раскопкі.
Дзякуючы намаганням Генадзя Аляксандравіча, у 1968 годзе фонд [[Мінскі абласны краязнаўчы музей|Мінскага абласнога краязнаўчага музея] папоўніўся сапраўдным шаўковым залататканым [[Слуцкі пояс|слуцкім поясам]], які паступіў з Масквы (акт № 658 ад 1968/11/27 г.), з Дзяржаўнага гістарычнага музея. У Дзяржаўны гістарычны музей паступіў у 1905 з збораў музея П.І. Шчукіна. Пояс мае памеры 2м 44 см на 29,5 см. Агульны яго фон залаты з палосамі трох розных малюнкаў сіняга, зялёнага, срэбнага і ружовага колераў.
Як вядома ў 1385 годзе пасля заключэння [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княствам Літоўскім]] [[Крэўская унія|Крэўскай уніі]] з Польшчай ўладальнікі іншых зямель падпісвалі лісты вялікага князя літоўскага [[Ягайла|Ягайлы]], які адначасова стаў і Польскім каралём, на «веранае паслушэнства». Такі прысяжны ліст, датаваны 16 снежнем [[1388 год|1388года]], падпісаў у [[Маладзечна|Маладзечне]] і накіраваў у Вільню Ягайлу князь [[Дзмітрый Альгердавіч|Дзмітрый Альгердавіч]], у якім упершыню ў гістарычных крыніцах узнадваецца [[Маладзечна]]. Сёння краязнаўчы музей стараннямі Генадзя Аляксандравіча мае копію спісу (19 ст.) названага ліста. Дзякуючы менавіта гэтаму дакументу, стаў вядомы час заснавання [[Маладзечна]].
Цікавымі знаходкамі Генадзя Аляксандравіча з’яўляюцца:
- Уборы ксяндза [[Адам Станкевіч|Адама Станкевіча]] - вядомага беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, выдаўца, гісторыка, публіцыста, літаратуразнаўца.
- Скарб манет, у тым ліку з выявай “Пагоні”, вырабленых на Брэсцкім, Ковенскім, Малбарскім (Польшча) манетных дварах у 1648 - 1668 гг., Знойдзеных у вёсцы [[Вёска Дарахі, Маладзечанскі раён|Дарахі]];
- Зуб двурогага валасатага насарога, датуемы 130-10 тысяч гадоў да нашай эры, знойдзены ў Маладзечне
- Археалагічная калекцыя керамічнага посуду (рэшткі) 14-16 стагоддзяў знойдзеныя ў вёсцы ххАграгарадок Маркава|Маркава]]
- Фрагмент кафлі з Маладзечанскага замчышча 16-17 стагоддзя
- Фрагмент тканіны (палова 19 стагоддзя) для андарака, якая мае цікавы малюнак чырвонага, зялёнага, фіялетавага колераў.
Значную цікавасць уяўляе пісьмо Б. Тарашкевіча сваім родным, напісанае ў 1931 годзе з Гродзенскай турмы лацінскімі літарамі на беларускай мове і прызначэнне Б. Тарашкевіча з 01.09.1922 года дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі, зробленае (на польскай мове) у Варашаве Міністрам народнай адукацыі Польшчы.
Аб гаротным жыцці беларускага сялянствам сведчыць купчая на зямлю ад 4 сакавіка 1909 года заключаная паміж дваранкай і селянінам засц. Масцішча Вілейскага павета Кісялём Г.М.
Прыцягваюць да сябе вялікую ўвагу царкоўныя дакументы:
- Сведчанні аб адсутнасці перашкодаў для шлюбу;
- Падпіскі аб абавязку не пераследаваць супруга за веру пры ўступленні ў шлюб праваслаўных з каталікамі
- Падпіскі каталікоў пры уступленні ў шлюб з праваслаўнымі аб хрышчэнні і выхаванні дзяцей у праваслаўнай веры.
Безумоўна каштоўнымі экспанатамі з’яўляюцца:
- Фотаздымкі выпускнікоў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі
- Фотаздымак Валянціна Таўлая з супрацоўнікамі газеты «Уперад» (1940)
- Насценны знак «Сеймік Маладзечанскі 303» (на польскай мове 1932), які сведчыў аб месцы пражывання члена сейміках (сеймік – з’езд шляхты павета або ваяводства Польшчы, які выбіраў дэпутатаў у сойм, кандыдатаў у зямельныя суды і трыбунал)
- Шкатулка з зямлёй з Мамаева кургана з надпісам: «Працоўным Маладзечна ў Дзень 30-годдзю разгрому акружнай групоўкі нямецкая-фашысцкіх захопнікаў пад Сталінградам, Дзе стаялі насмерць воіны 3-га Гвардзейскага Сталінградскага механізаванага корпуса пад камандаваннем генерал-лейтэнант В.Ц. Абухава », які вызваляў і Маладзечна.
Так сама дзякуючы Генадзю Каханоўская, у музеі з’явілася і скрыпка з сядзібы Агінскіх (пакуль дакладна невядома, ці прыналежыла яна менавіта Міхалу Клеафасу);
- Унікальныя калекцыі часопісаў перыяду 1926-39 г.г. («Наш шлях», «Студэнцкая думка», «Шлях моладзі», “Заранка” папулярны ў той час часопіс “Крывіч” газет «Беларуская справа» і «Народная справа», якія выходзілі ў 1926 годзе ў Вільні з-за цэнзуры то пад адным, то пад іншай назвай, кніг, выдадзеных у Вільні ў 1939 годзе. Супрацоўнікі дзяржаўнага літаратурнага музея лічаць маладзечанскія калекцыі унікальнымі, паколькі гэтыя выданні захаваліся ў Беларусі толькі ў некалькіх асобніках.
Так сама Г.А. Каханоўскі знайшоў для маладзечанскага музея унікальную фатаграфію першай пастаноўкі Купалаўскай “Паўлінкі”, архіў Паўліны Медзёлки з яе дзённікавых запісаў. Апошні з пералічанага Генадзь Каханоўскі адшукаў у Будслаўскім сельсавеце на Мядзельшчыне, на радзіме актрысы. Акрамя гэтага Генадзь Аляксандравіч здабыў для музея рэчы Героя Савецкага Саюза генерала Кузьмы Мікітавіча Галіцкага у гонар якога названая адна з вуліц у горадзе Маладзечна.
Разам з тым, Генадзь Аляксандравіч з’яўляецца адным з аўтараў помнікаў: подзвігу экіпажа капітана Селязнёва Ф.А. каля вёскі Дамашы, на брацкай магіле лётчыкаў экіпажа Андрыякіна М.С. у вёсцы Краснае, каля гасцініцы Маладзечна і на месцы разгрому ў 1812 годзе французскага корпуса маршала Віктара пад Маладзечнам, М. Багдановічу ў Ракуцёўшчыне, С. Рак-Міхайлоўскаму ў Максімаўцы, паўстанцам 1863-1864 гадах, у Плябані, мемарыяльнай дошкі Б. Тарашкевіча ў Радашковічах.
 
 
== Бібліяграфія ==