Маўрытанскі стыль: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 14:
== У Беларусі ==
[[Файл:Будынак гарадской яўрэйскай бальніцы ў Мінску.jpg|thumb|Будынак гарадской яўрэйскай бальніцы ў Мінску]]
[[Выява:Bundesarchiv Bild 146-2004-234, Minsk, Theater.jpg|thumb|Будынак былой Харальнай сінагогі ў Мінску. Здымак [[1942]] г.]]
 
На [[Беларусь|Беларусі]] будынкі ў такім стылі вядомыя з пачатку ХІХ ст., але найбольшую папулярнасць стыль набыў на пачатку ХХ ст. Як і ў Заходняй Еўропе, рэтраспектыўнае ўзнаўленне маўрытанскага стылю звязанае з росквітам [[рамантызм|рамантызму]]. У пэўнай ступені, яго распаўсюджанне ў Беларусі звязана таксама з імкненнем яўрэйскіх грамад прадэклараваць сваё [[Блізкі Ўсход|блізкаўсходняе]] паходжанне, якое пазней праявілася ў зацвярджэнні стандарту вымаўлення ў мове [[іўрыт]] на аснове [[сефарды|сефардскіх гаворак]], т. зв. гаворак [[яўрэі|яўрэяў]], якія жылі ў мусульманскіх краінах, каб такім чынам супрацьстаяць пагрозе [[асіміляцыя|асіміляцыі]] ў Еўропе. Адным з першых будынкаў маўрытанскага стылю на Беларусі з'яўляецца будынак гарадской яўрэйскай бальніцы ў [[Горад Мінск|Мінску]], пабудаваны ў 1828 г. Сёння гэты будынак, значна перабудаваны, знаходзіцца ў ліку карпусоў [[3-я гарадская клінічная бальніца|3-й гарадской клінічнай бальніцы]] імя [[Яўген Уладзіміравіч Клумаў|Я. У. Клумава]], і цалкам страціў прыкметы маўрытанскага стылю. Іншым значным будынкам гэтага стылю ў беларускай сталіцы была [[Харальная сінагога, Мінск|вялікая харальная сінагога]], цяпер — [[Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага]], 1901—1906 гг. Найбольш значным будынкам у Беларусі, які ў асноўным захаваў рысы гэтага стылю, можна лічыць [[Вялікая харальная сінагога, Гродна|Вялікую харальную сінагогу]] ў [[Горад Гродна|Гродне]], пабудаваную ў 1902—1905 гг.