Страхавая кампанія: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{фінансы}} '''Страхавая кампанія''' — універсальная фінансавая арганізацыя, якая аказвае с...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:43, 7 чэрвеня 2016

Страхавая кампанія — універсальная фінансавая арганізацыя, якая аказвае спектр страхавых паслуг для юрыдычных і фізычных асоб па відах абавязковага і добраахвотнага страхавання.

Сутнасць дзейнасці

Страхавая кампанія павінна задавальняць патрэбы грамадзян і арганізацый у абароне маёмасці і жыцця шляхам прадастаўлення паслуг страхавання.

Гісторыя страхавых кампаній на Беларусі

У 1835 годзе створана Другое Расійскае страхавое ад агню таварыства, якое атрымала манаполію на «агнявое» страхаванне ў 40 губернях еўрапейскай часткі Расійскай імперыі. З гэтым звязана шырокае распаўсюджанне практыкі страхавання ад агню ў гарадах Беларусі, у тым ліку ў 1848 годзе, калі «выгараў» Магілёў.

3 снежня 1921 года выдадзены дэкрэт Саўнаркома Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь «Аб арганізацыі дзяржаўнага маёмаснага страхавання», які ускладаў арганізацыю страхавання і кіраванне ім на Упраўленне дзяржаўным страхаваннем Беларусі ў складзе Наркамфіна Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь[1].

Гл. таксама

Зноскі