Генеральная канфедэрацыя Каралеўства Польскага: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Генеральная канфедэрацыя}} - палітычнае аб'яднанне магнатаў і шляхты Варшаўскага ге...
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
Абвешчана па ініцыятыве Напалеона І надзвычайным сеймам герцагства 28.6.1812. Маршал канфедэрацыі - А. К. Чартарыйскі; пастаянны орган - Генеральны савет (складаўся з 11 членаў). Акт канфедэрацыі ад 28 чэрвеня аб'яўляў пра аднаўленне Каралеўства Польскага, заклікаў усіх палякаў далучацца да канфедэрацыі, а тых хто знаходзіўся на рускай службе, - пакінуць яе. На працягу ліпеня - кастрычніка да канфедэрацыі далучыліся амаль усе паветы Беластоцкай вобласці, Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў, аднак рэальнай улады і ўплыву на Беларусі і Літве яна не атрымала. Часовы ўрад ВКЛ пасля адмовы Напалеона ад заснавання асобнай літоўскай канфедэрацыі 14 ліпеня таксама ўвайшоў у склад Генеральнай канфедэрацыі, але стварыў уласную сістэму ведамаснага кіравання краем, у цеснай сувязі з акупацыйнай адміністрацыяй. Пэўную ролю адыграла прамова Напалеона ў Вільні 11 ліпеня перад дэлегацыяй генеральнай канфедэрацыі, дзе ён пасутнасці ўхіліўся ад афіцыйнага прызнання адзінай Польска-Літоўскай дзяржавы. Наступныя акты тычыліся толькі тэрыторыі герцагства. У студзені 1813 Генеральны савет эвакуіраваўся з Варшавы ў Кракаў, у красавіку 1813 самараспусціўся. Матэрыялы Генеральнайканфедэрацыі публікаваліся ў перыядычным выданні «Dziennik Konfederacyi Krolestwa Polskiego».
{{літ|1=Генеральная канфедэрацыя // Антонаў В. В. Генеральная канфедэрацыя // {{крыніцы/ЭГБ|2}}}}
[[Катэгорыя:Варшаўскае герцагства]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Польшчы]]