Індыйцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 1:
{{Не блытаць|Індзейцы}}
{{пішу||}}
'''Індыйцы''' — агульная назва народаў [[Індыя|Індыі]], у тым ліку выхадцаў з Індыі, якія жывуць у іншых краінах. Агульная колькасць звыш 1 млрд чалавек. Вылучаюць некалькі соцен этнасаў, 281 мову і дыялект (1971, перапіс; мовы ўключалі ў выніковыя табліцы перапісу, калі колькасць носьбітаў была звыш 5000 чалавек).
 
Найстаражытны антрапалагічны субстрат складалі ведоідная, паўднёваіндыйская і паўднёваазіяцкія расы, пазней часткова выцеснены інда-міжземнаморскай. У выніку іх змяшэння ўзнікла мноства пераходных падтыпаў. Ведоідныя рысы найбольш яскрава праяўляюцца ў малых народаў Паўднёвай і Цэнтральнай Індыі, паўднёваазіякія — на паўночным усходзе краіны і прыгімалайскіх раёнах. На поўначы і ў цэнтральнай частцы Індыі пераважае насельніцтва, якое размаўляе на мовах індаарыйскай групы, на поўдні — дравідыйскай сям'і, у Цэнтральнай Індыі — мунда (аўстраазіяцкая сям'я), на поўначы жывуць горныя народы, якія размаўляюць на мовах цэнтральнай групы сіна-тыбецкай сям'і. Большасць вернікаў (звыш 82 %) — [[індуізм|індуісты]] (індусы, хінду), ёсць [[іслам|мусульмане]] (звыш 12 %), [[сікхізм|сікхі]], [[хрысціянства|хрысціяне]], [[будызм|будысты]], [[джайнізм|джайны]].
 
У 2 тысячагоддзі да н.э. пачаў фарміравацца індуізм, які ўвабраў у сябе мноства культаў абарыгеннага насельніцтва (Шывы, Крышны, багінь-маці, інш.). З'явіліся перапасылкі для фарміравання агульнаіндыйскай культуры. Тэндэнцыя называць усіх жыхароў Індыі адзіным словам, якое не было этнонімам, прасочваецца са старажытнаіранскіх надпісаў 6 ст. да н.э. і твораў старажытнагрэчаскіх аўтараў 3-4 ст. да н.э., паходзіць ад [[рака Інд|ракі Інд]].
== Літаратура ==
* Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988 // С.176 — 178