Польска-савецкая вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 41:
У першай палове лютага 1919 Польшча распачала ваенныя дзеянні супраць савецкіх рэспублік. Пачынаючы з [[14 лютага]] 1919 паўночная група польскіх войскаў пад камандаваннем генерала Вацлава Івашкевіча заняла большую частку Гродзенскай губерні, павяла наступленне ў напрамку [[Вільня|Вільні]] і [[Ліда]] — [[Маладзечна]], паўднёвая — на [[Баранавічы]] — [[Мінск]] і [[Кобрын]] — [[Пінск]], разгортваліся ваенныя дзеянні і на тэрыторыі [[Украіна|Украіны]]. [[22 красавіка]] 1919 была занята Вільня. Польскія войскі паступова прасоўваліся на тэрыторыю Беларусі. У сакавіку-красавіку 1919 яны занялі [[Брэст]], [[Ваўкавыск]], [[Слонім]], [[Скідзель]], [[Шчучын]], Пінск, Баранавічы.
 
Урад [[РСФСР]] заявіў пратэст ураду Польшчы, ЦВК Расіі прыняў [[1.6. чэрвеня]] 1919 пастанову аб аб'яднанні ваенных сіл савецкіх рэспублік. Аднак спыніць наступленне польскіх войск не здолеў. [[1.7. ліпеня]] 1919 апошнія разгарнулі паспяховае наступленне, а 8 жніўня занялі Мінск. У сярэдзіне жніўня яны кантралявалі практычна ўсю тэрыторыю [[Літбел|Літоўска-Беларускай ССР]], а таксама шэраг раёнаў Украіны. У Беларусі лінія фронту праходзіла па р. [[Рака Бярэзіна|Бярэзіна]], на Украіне — па р. [[Рака Славечна|Славечна]] — г. Наваград-Валынскі — г. Магілёў-Падольскі.
 
Увосень 1919 Ю. Пілсудскі спыніў наступленне, каб паспрыяць Чырвонай Арміі разграміць армію генерала Антона Дзянікіна, які пагражаў Маскве — Дзянікін адмовіўся прызнаць незалежнасць Польшчы, выступаючы з лозунгам «адзінай і непадзельнай Расіі». У гэты час 1919 праходзілі польска-савецкія мірныя перагаворы ў [[вёска Белавежа|Белавежы]], а затым у [[Мікашэвічы|Мікашэвічах]]. Аднак яны аказаліся безвыніковымі. Польскі ўрад адхіліў мірныя прапановы савецкага боку, які згаджаўся на тэрытарыяльныя саступкі.
Радок 53:
Наступленне польскіх войск на Украіне было затрымана. Паўднёва-Заходні фронт, падмацаваны 1-й Коннай арміяй, нанёс паражэнне 3-й і 6-й польскім арміямі [[12 чэрвеня]] 1920 заняў Кіеў.
 
[[4.7. ліпеня]] 1920 ударная група Заходняга фронту разбіла польскія войскі каля Полацка і рушыла да Вільні і Маладзечна, 16-я армія фарсіравала Бярэзіну і [[11.7. ліпеня]] 1920 заняла Мінск. Мазырская группа наступала ўздоўж чыгункі Мазыр — Брэст. 14 ліпеня войскі Заходняга фронту захапілі Вільню, 19 ліпеня фарсіравалі Нёман і Шчару і выйшлі на тэрыторыю Польшчы. На Украіне Чырвоная Армія разбіла польскія войскі пад Роўнам, 11 ліпеня заняла Сарны, Роўна, Камянец-Падольск.
 
У канцы ліпеня ў [[Беласток]]у створаны Польскі часовы рэвалюцыйны камітэт (Польрэўком), у склад якога ўвайшлі [[Ю. Мархлеўскі]] (старшыня), [[Ф. Дзяржынскі]], Ф. Кон, Э. Прухняк, [[Іосіф Станіслававіч Уншліхт|І. Уншліхт]]. 30.7.1920 Польрэўком выдаў маніфест, у якім падкрэслівалася, што Чырвоная Армія прыйшла на тэрыторыю Польшчы не дзеля таго, каб заняволіць яе, а для дапамогі польскаму народу ў яго барацьбе за сацыяльнае вызваленне. У савецкім тыле фарміравалася 1-я Польская Чырвоная Армія.