Другое Балгарскае царства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20:
Тым не менш, пры царах Іване Аляксандры (1331—1371) і Іване Шышмане (1371—1396) адрадзіліся і расквітнелі балгарскія культурныя традыцыі — найперш у літаратуры, выяўленчым мастацтве, архітэктуры. Выбітным дзеячам балгарскай культуры XIV ст. быў Феадосій Тырнаўскі.
 
Няспынныя войны з Візантыяй і Сербіяй аслабілі палітычную і ваенную моц Другога Балгарскага царства, яго фармальная еднасць стала фікцыйнайфіктыўнай. У канцы існавання асобнымі вобласцямі царства кіравалі незалежныя ўладальнікі: у Паўночна-усходняй Балгарыі, у Вашчыне, у Радопах. Такая раз'яднанасць дзяржавы дапамагла туркам, якія ўвайшлі на Балканы ў пачатку XIV ст., авалодаць усімі тэрыторыямі краіны. Пасля аблогі горада Тырнава — сталіцы Балгарыі, ён быў захоплены ў 1393, цар Іван Шышман быў схоплены ў Філіпопале (сучас. Плоўдзіў) і там у 1395 пакараны смерцю. У 1394 туркі захапілі паўночна-усходнюю частку Балгарыі, а ў 1396 — Відзінскае царства. Так скончылася 210-гадовая гісторыя Другога Балгарскага царства. Шмат балгараў эмігравалі ў [[ВКЛ]], Маскоўскае княства, у іншыя княствы Русі, у Румынію і Сербію. Некаторыя з іх, напрыклад Канстанцін Філосаф (Канстанцін Касценечаскі) і Грыгорый Цамблак у Сербіі, сталі вядомымі асветнікамі. З гэтага моманту на працягу амаль пяці стагоддзяў Балгарыя ператварылася ў правінцыю Асманскай імперыі.
 
== Літаратура ==