Славянскі Базар у Віцебску: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 98:
Канкурсантаў ацэньвае міжнароднае журы. У асноўным гэта прадстаўнікі культурнай і мастацкай эліты з краін-удзельніц фестывалю. Колькасць членаў журы ад года на год мянялася: максімальная колькасць членаў журы была ў 1992 і 1993 гадах — 15 чалавек, мінімальная колькасць — 10 чалавек. Журы ацэньвае канкурсантаў па 10-бальнай сістэме, з пэўнай умовай не ацэньваць ніжэй за 4 бала. Ацэнкі журы суміруюць за два тура конкурсу і па рэзультатах выяўляюцца ўладальнікі Гран-пры, першай, другой і трэцяй прэміі. Па ўмовах конкурсу журы мае права не ўручаць Гран-пры, калі немагчыма вызначыць удзельніка, які падыходзіць паводле патрабаваных крытэрыяў для ўручэння прэміі. За ўсю гісторыю конкурсу такое здаралася толькі ў 1992 і 1994 гадах.
 
Найбольш паспяховымі сярод удзельнікаў конкурсу былі прадстаўнікі [[Югаславія|Югаславіі]] і Беларусі, якія атрымлівалі перамогу 5 разоў. Прадстаўнікі Беларусі і Украіны перамагалі 4 разы, тройчы Гран-пры конкурсу атрымлівалі выканаўцы з Расіі. Шмат для каго з беларускіх прадстаўнікоў фестываль зрабіўся стартавай кропкай у музычнай кар'еры: [[Іна Афанасьева]], [[Ірына Дарафеева]], [[Вікторыя Алешка]], [[Пётр Ялфімаў]] і іншыя пачыналі свае творчыя кар'еры з удзелу ў віцебскім конкурсе.
 
Сярод небеларускіх удзельнікаў конкурсу найбольшых поспехаў дасягнулі Марыя Навумава з Латвіі і [[Руслана]] з Украіны, якія рабіліся пераможцамі конкурсу Еўрабачанне ў [[Конкурс песні Еўрабачанне 2002|2002]] і [[Конкурс песні Еўрабачанне 2004|2004]] гадах адпаведна. Вялікую папулярнасць у сваіх краінах і [[Еўропа|Еўропе]] атрымалі [[Жэлька Ёксімавіч]] з [[Сербія|Сербіі]], [[Ташэ Праескі]] і Бобі Майсоскі з [[Македонія|Македоніі]], [[Таісія Павалій]] з Украіны.