Малі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 62:
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Малі}}
Старажытная гісторыя Малі вывучана слаба. З 3-га тысячагоддзя да н.э. развівалася земляробства. У сярэднія вякі на тэрыторыі сучаснага Малі існавалі дзяржаўныя ўтварэнні [[Гана]] ([[3 стагоддзе|III]]  — [[13 стагоддзе|XIII]] стст.), Малі ([[8 стагоддзе|VIII]]  — [[17 стагоддзе|XVII]] стст.), [[Сангаі]] ([[15 стагоддзе|XV]]  — [[16 стагоддзе|XVI]] стст.); пануючай рэлігіяй стаў [[іслам]]. Дзяржава Сангаі пасля разгрому яе ў [[1591]]  г. мараканскімі войскамі распалася на шэраг дробных княстваў, якія ў 3-й чвэрці [[19 стагоддзе|XIX ст.]] ўвайшлі ў склад дзяржавы тукулераў Хадж Амара, а ў канцы [[19 стагоддзе|XIX ст.]] заваяваны Францыяй. У [[1890]]  г. большая частка тэрыторыі Малі аб’яднанааб'яднана ў калонію Французскі Судан (у [[1899]]  г. скасавана, у [[1920]]  г. адноўлена), з [[1895]]  г.  — у складзе [[Французская Заходняя Афрыка|Французскай Заходняй Афрыкі]]. З [[1945]]  г. Малі  — «заморская тэрыторыя» Францыі. У [[1946]]  г. у Малі заснавана палітычная партыя Суданскі саюз на чале з [[Мадзіба Кейта|М.Кейтам]] (з [[1959]]  г. адзіная партыя ў краіне), якая ўзначаліла нацыянальна-вызаленчы рух. З [[28 верасня]] [[1958]]  г. Малі пад назвай Суданская Рэспубліка  — аўтаномная дзяржава ў складзе Французскай супольнасці. У красавіку [[1959]]  г. Малі аб’ядналасяаб'ядналася з [[Сенегал]]ам у Федэрацыю Малі, якая [[20 чэрвеня]] [[1960]]  г. абвясціла сваю незалежнасць. У жніўні [[1960]]  г. федэрацыя распалася.
 
[[22 верасня]] [[1960]]  г. абвешчана Рэспубліка Малі. Выбраны прэзідэнтам Кейта пачаў ажыццяўляць курс на некапіталістычнае развіццё краіны. У [[1967]]  г. ва ўмовах эканамічнага крызісу Кейта стварыў Нацыянальны камітэт абароны рэвалюцыі, які засяродзіў у сваіх руках усю ўладу (парламент быў распушчаны). У выніку ваеннага перавароту (лістапад [[1968]]  г.) да ўлады прыйшоў Ваенны камітэт нацыянальнага вызвалення на чале з [[М.Траарэ]]. У [[1974]]  г. прынята новая Канстытуцыя, якая ўстанавіла аднапартыйную дыктатуру. У [[1979]]  г. створана кіруючая і адзіная ў краіне партыя [[Дэмакратычны саюз малійскага народа]], адбыліся прэзідэнцкія (выбраны Траарэ_ і парламенцкія выбары. У [[1990]]  г. у Малі пачаўся шырокі дэмакратычны рух супраць аўтарытарнага рэжыму Траарэ. Пасля масавых дэманстрацый прыхіьнікаў дэмакратыі [[26 сакавіка]] [[1991]]  г. Траарэ скінуты і ўлада перайшла да Савета нацыянальнай згоды на чале з [[Амаду Тумані Турэ|А. Т. Турэ]]; распушчаны парламент і Дэмакратычны саюз малійскага народа, уведзена шматпартыйнасцью У студзені [[1992]]  г. прынята новая Канстытуцыя Малі, якая абвясціла прынцып падзелу ўлад. На выбарах у парламент у студзені  — лютым [[1992]]  г. перамог [[Альянс за дэмакратыю ў Малі]] (АДЭМА), яго лідэр [[А.У.Канарэ]] ў красавіку [[1992]]  г. выбраны прэзідэнтам краіны.
 
== Эканоміка ==