Кадышскі бой (1863): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Кадышскі бой 1863'''. Адбыўся [[21 мая|21]] — [[22 мая]] [[1863]] г. у ходзе [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864 гг.]] паміж паўстанцкімі атрадамі [[Аўгустоўскі павет|Аўгустоўскага павета]] і ўрадавымі войскамі каля [[Вёска Кадыш|в. Кадыш]] (цяпер у [[Гродзенскі раён|Гродзенскім раёне]]). Напярэдадні бою атрад пад камандаваннем Ваўра знаходзіўся на паўднёвым беразе [[Аўгустоўскі канал|Аўгустоўскага канала]], атрады [[Бранта, 1863|Бранта]] і [[В. Гласкі, 1863|В.Гласкі]] — уздоўж дарогі паміж [[Вёска Сапоцкін|Сапоцкінам]]ам і [[Вёска Кадыш|Кадышом]]. Урадавыя войскі 2 калонамі ў складзе 2 пяхотных рот і 1 кавалерыйскага ўзвожа рушылі на іх з поўначы праз [[Капчамесціс|в. Капцёва]] і [[Вейсеяй|Вейселі]] (цяпер у [[Літва|Літве]]) і [[20 мая]] выйшлі на левы бераг [[Рака Чорная Ганча|р. Чорная Ганча]] (левы прыток [[Нёман]]а) каля [[Вёска Кадыш|в. Кадыш]]. [[21 мая]], каб не дапусціць іх пераправы на правы бераг, атрады Бранта і Гласкі напалі на праціўніка. У ходзе бою паўстанцы панеслі страты каля 20 чал. забітымі і палоннымі і былі вымушаны адысці на Захад, у Аўгустоўскую пушчу. [[22 мая]] ім на дапамогу падаспеў значна большы атрад Ваўра, які пасля 18-кіламетровага маршу атакаваў царскія войскі і сарваў праследаванне атрадаў Бранта і Гласкі. Разбітыя карнікі адступілі назад у Кадыш, вечарам таго ж дня паўстанцкія атрады рушылі на захад у глыб Аўгустоўскай пушчы на [[Рака Марыха|р. Марыха]]. Сяляне навакольных вёсак [[Вёска Галавенчыцы|Галавенчыцы]], [[Вёска Гарачкі|Гарачкі]], [[Вёска Зацішша|Зацішша]] і інш. пахавалі загінуўшых паўстанцаў у брацкай магіле, якая знаходзіцца за 500 м на паўночны захад ад Кадыша каля шашы Сапоцкін — Капчамесціс. На магіле пастаўлены драўляны і металічны крыжы, чорна-шэрая гранітная пліта з надпісам на польскай мове «Воінам 1863 года. 1927 год».
 
== Літаратура ==
* Zielinski, S. Bitwy i potyczki 1863—1864. — Rapperswil, 1913. — S. 258—259.
* Барысаў, І., Бажэнаў, Ю. Кадышскі бой 1863 / Ілья Барысаў, Юрый Бажэнаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі  — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г.  П.  Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.  Э.  Жакевіч.  — Мн.: БелЭн, 1996.  — 527 с.: іл. — С. 523.  — ISBN 985-11-0041-2.
 
[[Катэгорыя:Бітвы паўстання 1863—1864 гадоў]]