Панамскі канал: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Artificial123 (размовы | уклад)
др крыніца - ru:Панамский канал
Радок 33:
 
Праводка суднаў праз Панамскі канал ажыццяўляецца лоцманскай службай Панамскага канала. Сярэдні час праходу судна па канале — 9 гадзін, мінімальны — 4 гадзіны 10 хвілін. Максімальная прапускная здольнасць 48 суднаў у суткі. Штогод праз канал праходзяць каля 17,5 тыс. суднаў, якія перавозяць больш 203 млн тон грузаў. Да [[2002]] года паслугамі канала скарысталася ўжо больш 800 тыс. суднаў.
 
У снежні [[2010]] года канал упершыню за 95 гадоў быў закрыты для праводкі суднаў з-за непагадзі і падвышэння ўзроўню вады ў выніку бесперапынных дажджоў<ref>[http://www.gudok.ru/transport/vodniy/news.php?ID=382655 Панамский канал впервые остановил работу] // gudok.ru {{праверана|9|12|2010}}</ref>.
 
У ліпені [[2014]] года быў абвешчаны даканцовы маршрут [[Нікарагуанскі канал|Нікарагуанскага канала]], адпаведнага па шырыні і глыбіні параметрам сучасных суднаў і закліканага стаць альтэрнатывай Панамскаму<ref name="Krugosvet">{{cite web|url=http://www.krugosvet.ru/enc/Earth_sciences/geografiya/PANAMSKI_KANAL.html|title=Панамский канал|publisher=Энциклопедия «Кругосвет»}}</ref>.
 
== Гісторыя ==
Радок 47 ⟶ 51:
 
Панамскі канал кантраляваўся ЗША аж да [[31 снежня]] [[1999]] года, пасля чаго быў перададзены ўраду [[Панама|Панамы]].
 
== Канфігурацыя канала ==
Дзякуючы S-вобразнай форме Панамскага перашыйка, Панамскі канал скіраваны з паўднёвага ўсходу (бок Ціхага акіяна) на паўночны захад (Атлантычны акіян). Канал складаецца з двух штучных азёр, злучаных каналамі і паглыбленымі рэчышчамі рэк, а таксама з дзвюх груп [[Шлюз, гідратэхнічнае збудаванне|шлюзаў]]. З боку [[Атлантычны акіян|Атлантычнага акіяна]] трохкамерны [[Шлюз, гідратэхнічнае збудаванне|шлюз]] «Gatun» злучае Ліманскую бухту з возерам [[Гатун]]. З боку [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]] двухкамерны [[Шлюз, гідратэхнічнае збудаванне|шлюз]] «Miraflores» і аднакамерны [[Шлюз, гідратэхнічнае збудаванне|шлюз]] «Pedro Miguel» злучаюць Панамскую бухту з рэчышчам канала. Розніца паміж роўнем Сусветнага Акіяна і роўнем Панамскага канала складае 25,9 метра. Дадатковае водазабеспячэнне забяспечваецца яшчэ адным вадасховішчам — возерам Алахуэла
 
[[Файл:Ship passing through Panama Canal 01.jpg|thumb|220px|Велізарны паром, што праходзіць праз канал.]]
Усе шлюзы канала — дзвюх ніцяныя, што забяспечвае магчымасць адначаснага сустрэчнага руху суднаў па канале. На практыцы, тым не менш, звычайна абедзве ніткі шлюзаў працуюць на пропуск суднаў у адным кірунку. Памеры шлюзавых камер: шырыня 33,53 м, даўжыня 304,8 м, мінімальная глыбіня 12,55 м. Кожная камера месціць 101 тыс. м³ вады. Праводка буйных суднаў праз шлюзы забяспечваецца адмысловымі невялікімі чыгуначнымі лакаматывамі на электрычнай цязе, што завуцца ''муламі'' (у гонар [[мул]]аў, якія раней служылі асноўнай цяглавай сілай для перасоўвання [[барка|барак]] па рэках).
 
Адміністрацыяй канала ўсталяваны наступныя прахадныя памеры для суднаў: даўжыня — 294,1 м (965 футаў), шырыня — 32,3 м (106 футаў), асадка — 12 м (39,5 футаў) у прэснай трапічнай вадзе, вышыня — 57,91 м (190 футаў), памер ад ватэрлініі да самай высокай кропкі судна<ref name="blackseatrans">[http://www.blackseatrans.com/article.php?articleID=1216 Максимальные размеры, при которых судам разрешено проходить шлюзы Панамского канала]</ref>. У вылучных выпадках суднам можа быць пададзена дазвол для праходжання пры вышыні 62,5 м (205 футаў), пры ўмове, што праход будзе ажыццёўлены пры нізкай вадзе.
 
На сваім працягу канал перасякаецца двума мастамі. Уздоўж трасы канала паміж гарадамі [[Горад Панама|Панама]] і [[Горад Калон|Калон]] пракладзена аўтамабільная дарога і чыгунка.
 
== Платы за праход па канале ==
Зборы за праход па канале афіцыйна спаганяюцца [[Адміністрацыя Панамскага канала|Адміністрацыяй Панамскага канала]] — дзяржаўнай установай Панамы. Стаўкі збору ўсталяваны ў залежнасці ад тыпу судна.
 
Сума збору з кантэйнеравозаў вылічваецца ў залежнасці ад іх ёмістасці, выяўленай у [[TEU]] (аб'ём стандартнага 20-футавага кантэйнера). З 1 мая 2006 года стаўка складае $49 за адзін TEU.
 
Сума платы з іншых суднаў вызначаецца ў залежнасці ад іх [[водазмяшчэнне|водазмяшчэнні]]. На 2006 год стаўка збору складала $2,96 за адну тону да 10 тыс. тон, $2,90 за кожную з наступных 10 тыс. тон і $2,85 за кожную наступную тону.
 
Сума збору з малых суднаў вылічваецца выходзячы з іх даўжыні:
 
{| class="wikitable"
|-
! Даўжыня судна
! Стаўка
|-
| Да 15,24 м (50 футаў) || $500
|-
| Ад 15,24 м (50 футаў) да 24,384 м (80 футаў) || $750
|-
| Ад 24,384 м (80 футаў) да 30,48 м (100 футаў) || $2000
|-
| Больш 30,48 м (100 футаў) || $2500
|}
 
== Будучыня канала ==
23 кастрычніка 2006 года ў Панаме былі падведзены вынікі [[рэферэндум]]а пра пашырэнне Панамскага канала, якое падтрымалі 79 % насельніцтва. Прыняццю гэтага плана спрыялі кітайскія бізнес-структуры, кіраўнікі каналам. Да 2016 года ён мадэрнізаваны і можа прапускаць нафтавыя танкеры водазмяшчэннем больш 130 тыс. тон, што істотна скараціла час даставы венесуэльскай нафты ў [[Кітай]]. Якраз да гэтага [[Венесуэла]] абяцае павялічыць пастаўкі нафты ў Кітай да 1 млн [[барэль, амерыканскі нафтавы|барэляў]] у суткі.
 
Падчас рэканструкцыі планавалася правесці днопаглыбныя працы і пабудаваць новыя, шырэйшыя шлюзы. У выніку да 2016 года праз Панамскі канал змогуць праходзіць [[супертанкер]]ы водазмяшчэннем да 170 тыс. тон. Максімальная прапускная здольнасць канала ўзрасце да 18,8 тыс. суднаў у год, грузазварот — да 600 млн [[Panama Canal Universal Measurement System|PCUMS]]. Рэканструкцыя абыйдзецца ў $5,25 млрд. Чакаецца, што дзякуючы ёй да 2017 года бюджэт Панамы будзе штогод атрымваць $2,5 млрд прыбыткаў ад канала, а да 2025 года прыбыткі ўзрастуць да $4,3 млрд.
 
Пачатак прац па будаванні трэцяй групы шлюзаў запланаваны на 25 жніўня 2009 года. Адміністрацыя Панамскага канала даручыла гэту працу [[кансорцыум]]у GUPC (''Grupo Unidos por el Canal''), які 15 ліпеня 2008 года выйграў [[Тэндар, гандаль|тэндар]] на будаванне, прапанаваўшы ўжыццявіць патрэбныя працы за 3 мільярда 118 мільёнаў долараў і скончыць будаванне да сярэдзіны 2014 года. Асноўным членам гэтага кансорцыума з'яўляецца іспанская фірма Sacyr Vallehermoso<ref>[http://mensual.prensa.com/mensual/contenido/2009/08/19/hoy/panorama/1893258.asp ACP entrega orden de proceder para las nuevas esclusas] 19 августа 2009{{ref-es}}</ref>.
 
Па стане на верасень 2014 года, сканчэнне прац было перасунута на 1-ю палову 2016 года<ref>[http://www.charlotteobserver.com/2014/09/09/5160891/sc-international-trade-conference.html#.VCFlF1dIrFw Maritime panel to hold sessions on port congestion]{{ref-en}}</ref>. У красавіку 2015 г. у рамках рэканструкцыі і пашырэння Панамскага канала былі ўсталяваны апошнія шлюзавыя вароты. У адміністрацыі канала гэту падзею назвалі гістарычнай, адзначыўшы, што новыя шлюзы пачнуць прымаць судны ў другім квартале 2016 года<ref>[http://www.rg.ru/2015/04/29/kanal-anons.html В рамках расширения Панамского канала установлены все шлюзовые ворота]</ref>. 26 чэрвеня 2016 года па абноўленым і пашыраным канале прайшло першае судна, якім стаў кітайскі кантэйнеравоз<ref>[http://www.bbc.com/russian/news/2016/06/160626_panama_first_vessel По новому Панамскому каналу прошло первое судно - BBC Русская служба]</ref>.
 
== Альтэрнатыва ==
У якасці альтэрнатыўнай трасы для меж акіянскага канала разглядалася тэрыторыя [[Нікарагуа]]. Першыя папярэднія планы [[Нікарагуанскі канал|Нікарагуанскага канала]] паўсталі яшчэ ў XVII стагоддзі. У чэрвені 2013 года нацыянальны сход Нікарагуа ўхваліў праект будавання новага канала, які стане канкурэнтам Панамскаму каналу; кошт праекта 40 млрд долараў. У 2014 годзе гэты праект быў зацверджаны.
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Панама, капялюш|Панама]]
* [[Мост дзвюх Амерык]]
* [[Панамакс]]
* {{нп3|Транспанамскі нафтавод||en|Trans-Panama pipeline}}
 
== Спасылкі ==
Радок 57 ⟶ 109:
* [http://www.pancanal.com/ Афіцыйны сайт адміністрацыі Панамскага канала]{{ref-es}}{{ref-en}}
* [http://www.coolpanama.com/panama-webcams.html Вэб-камеры Панамскага канала]{{ref-en}}
* [http://samlib.ru/t/tonina_o_i/te_panamskiy_kanal.shtml Панамский канал Статья из Технической Энциклопедии 1927-34 гг.: ]
 
* [http://www.popmech.ru/article/480-mezh-dvuh-okeanov/ Меж двух океанов: Ворота Посейдона на сайте журнала «Популярная механика»]
 
 
{{Геастратэгічныя пункты сусветнага акіяна}}