Спаса-Узнясенская царква (Моладава): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Спаса-Узнясенская царква''' - праваслаўны храм у в. Моладава Іванаўскага раёна Брэсц...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:57, 20 жніўня 2016

Спаса-Узнясенская царква - праваслаўны храм у в. Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 18 ст. з дрэва як уніяцкая, перабудавана ў сярэдзене 19 ст.' У 1894 г. на будаўніцтва храма была выдзелена сума ў 3000 руб. па духоўным завяшчанні П.І.Медынцавай. Першапачатковы храм адлюстраваны на малюнку Н.Орды 1864 г. Адрэстаўрыравана прыхаджанамі ў 1990 г.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Асноўны прамавугольны зруб і 5-гранная апсіда з бакавымі нізкімі рызніцамі накрыты агульным гонтавым дахам з застрэшкамі ў месцы злучэння аб'ёмаў і цыбулепадобнай галоўкай па цэнтры. Да галоўнага фасада ў 19 ст. дабудавана 2-ярусная васьмерыковая шатровая званіца. На фоне вертыкальнай шалёўкі сцяны вылучаюцца стральчатыя аконныя праёмы ў разных ліштвах.

На званіцы знаходзіцца падпісны медны звон 1583 г., адліты ў г. Коўна майстрам Марцінам Гофманам за кошт мсціслаўскага кашталяна Сымона Война — уладальніка Моладаўскага маёнтка (на звон нанесены герб Войнаў). Быў перанесены з папярэдняй царквы.

Інтэр'ер

Апсіду вылучае драўляны іканастас 19 ст. Абразы 19 ст.: «Архангел Міхаіл», «Феадосій Цудатворац», «Хрыстос Пантакратар», «Архангел Гаўрыіл», «Маці Божая з дзіцем», «Маці Божая Чантахоўская», «Саваоф».

Зноскі

' НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 278, арк. 1 — 13 .  

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4