Свята-Петра-Паўлаўская царква (Моўчадзь): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 54:
 
Прамавугольны ў плане прытвор і бакавыя прыдзелы аформлены па франтальных фасадах кілепадобнымі [[франтон]]амі на кароткіх [[пілястра]]х, маюць глыбокія ўваходныя арачныя парталы таксама з кілепадобнымі франтонамі. Кілепадобнымі ліштвамі аформлены і арачныя аконныя праёмы — высокія адзінарныя ў асноўням аб'ёме і паўкруглай [[Апсіда|апсідзе]] і строеныя ў [[трапезная|трапезнай]]. Сцены храма традыцыйна выкладзены з мясцовага [[бутавы камень|бутавага каменю]], а элементы архітэктурнага дэкору выведзены з цэглы.
== Інтэр'ер ==
 
Малітоўная зала перакрыта плоскай столлю і аддзелена ад апсіды трох'ярусным пабеленым і пазалочаным [[іканастас]]ам на 13 [[абраз]]оў, выкананых [[алейныя фарбы|алеем]] і ўстаўленых у пазалачоныя рамы. Іканастас, крыжы, аконныя краты, шкляныя і сталярныя работы выкананы [[варшава|варшаўскім]] мешчанінам-яўрэем Абрамам Прэхнерам, які пражываў у [[Слонім]]е па кантракце ад верасня [[1871]] г. Абраз «Святы Аляксандр Неўскі» (1866).
== Капліца ==
На могілках. Пабудавана ў 2-й пал. 19 ст. з цэглы. Вырашана цэнтрычным 4-гранным аб'ёмам, завершаным шатровым дахам з макаўкай. Атынкаваныя фасады прарэзаны арачнымі ўваходнымі і аконнымі праёмамі.
 
== Літаратура ==