Енісей: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
дапаўненне
Радок 21:
'''Енісе́й''' ([[эвенкійская мова|эвенк.]] ''Иоанеси'' «вялікая рака») — [[рака]] ў [[Сібір]]ы, у [[Краснаярскі край|Краснаярскім краі]] (вярхоўі ў [[Тыва|Рэспубліцы Тыва]]), [[Расія]]. Адна з самых вялікіх рэк на зямным шары (7-е месца). Утвараецца пры зліцці [[рака Вялікі Енісей|Вялікага Енісея (Бій-Хем)]] і [[рака Малы Енісей|Малога Енісея (Ка-Хем)]] каля горада [[горад Кызыл|Кызыл]]. Даўжыня 3487 км (ад вытокаў Малога Енісея 4102 км). [[Вадазбор]] 2580 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў [[Вусце (частка ракі)|вусці]] 19,8 тыс. м³/сек. Упадае ў [[Енісейскі заліў]] [[Карскае мора|Карскага мора]].
 
Цячэнне Енісея падзяляецца на 3 часткі: верхняе (ад зліцця Бій-Хема і Ка-Хема да ўпадзення [[рака Абакан|ракі Абакан]]), сярэдняе (паміж рэкамі [[рака Абакан|Абакан]] і [[рака Ангара|Ангара]]), ніжняе (ад [[рака Ангара|ракі Ангара]] да вусця). У вярхоўі Енісей цячэ па ўзгорыстып стэпе Тувінскай катлавіны пад назвай Верхні Енісей (Улуг-Хем). Рэчышча падзелена на асобныя рукавы і пратокі, спакойныя плёсы чаргуюцца з перакатамі. Ад упадзення ракі [[рака Хемчык|Хемчык]] на працягу 280 км Енісей праразае хрыбты [[Заходні Саян|Заходняга Саяна]].
== Гл. таксама ==
* [[Рака Падкаменная Тунгуска]]