Авары: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
Цалкам або часткова авары атаясамліваюць з [[жужані|жужанямі]] (кітайскія жуань-жуані), якія перасяліліся з [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]] на захад і ўключылі ў свой саюз плямёны [[Заходняя Сібір|Заходняй Сібіры]], Прыўралля і [[Паволжа]], дзе ў сярэдзіне [[V]] ст. ўтварылі дзяржаву. У [[550]]—[[562]] гг. яны вышлі на [[Паўночны Каўказ]]. У гэты час авараў налічалася ўсяго каля 50 тыс. чалавек, у іх ліку 10 тыс. воінаў. Характэрнай рысай знешнасці аварскіх воінаў былі доўгія валасы, заплеценыя ў косы. У [[552]] — [[555]] гг., пад час стварэння Цюркскага каганата, яе разграмілі цбркі-паўстанцы на чале з родам Ашына. Частка авараў пазбегла знішчэння і пайшла на захад, далучаючы да сабе іншыя плямёны. Верагодна, гэтае аб'яднанне ў [[558]] г. уварвалася ў Паўночнае Прычарнамор'е і пакарыла некаторыя мясцовыя, у асноўным качэўніцкія, групоўкі. Паводле сцвярджэння пасольства цюркаў у [[Канстанцінопаль|Канстанцінопалі]], еўрапейскія авары — разнароднае аб'яднанне, якое толькі ўзяло сабе грознае імя азіяцкага народа.
 
ДаКаля [[565560]] г. аварыпа згодзе з [[Візантыя]]й разграмілі протабалгарскае аб'яднанне [[Утыгуры|утыгураў]], разграміўшыякое панавала ў Паўночным Прычарнамор'і, а падпарадкаваўшыў [[кутрыгуры|кутрыгураў562]] наі [[рака566]] Дунайгг. ваявалі з [[Франкі|Дунаіфранкамі]],. Да [[565]] г. авары вышлі да меж [[Усходняя Рымская імперыя|Усходняй Рымскай імперыі]] ('''Візантыі'''). Аварскі хан накіраваў да імператара пасольства з трохсот сваіх супляменнікаў, запатрабаваўшы выплаты штогадовай даніны, але [[Юсцін II, імператар усходнерымскі|Юсцін II]], які незадоўга да гэтага ўзышоў на візантыйскі сталец на афіцыйнай сустрэчы з пасламі ([[21.11]].[[565]]) рашуча адмовіў аварам.
 
У саюзе з [[Лангабарды|лангабардамі]] разграмілі і захапілі [[Гепіды|каралеўства гепідаў]] на прытоку [[Рака Дунай|р. Дуная]] [[Рака Ціса|р. Цісе]] і, паводле дагавору, занялі землі лангабардаў, якія пайшлі ў Італію, на правабярэжжа Сярэдняга Дуная ([[567]] годзе— [[568]]). Так у [[567]] г. пад кіраўніцтвам хана [[Баян, хан аварскі|Баяна]] ў [[Панонія|Паноніі]] ўтварылася дзяржава [[Аварскі каганат]], захаваўшая за сабой землі да Усходняга Прыазоўя. Авары здзяйснялі набегі на [[славяне|славян]], [[франкі|франкаў]], [[лангабарды|лангабардаў]], [[грузіны|грузін]], а таксама на правінцыі Усходняй Рымскай імперыі (Візантыі). Аварскі каганат трымаўся на ваенным падначаленні розных плямёнаў і подкупе племянной знаці. У [[626]] годзе авары ўмяшаліся ў зацяжную [[персідска-візантыйская вайна, 602-628|персідска-візантыйскую вайну]] ([[602]]—[[628]]) і разам з падуладнымі славянамі [[аблога Канстанцінопаля, 626|аблажылі Канстанцінопаль]], але пацярпелі паразу.
 
Адчувальнымі для авараў былі паразы ад балгараў, якія ўтварылі ў [[680]] уласнае ханства, франкаў і саюза славянскіх плямёнаў, створанага ў [[623]] франкскім купцом [[Само]] — г.зв. «[[дзяржава Само|дзяржавы Само]]». Да канца 7 ст. авары былі выцесненыя з Паўночнага Прычарнамор'я; саслабеў іхні ўплыў у Падунаўі. Канчатковую паразу Аварскі каганат пацярпеў у канцы 8 ст., калі войскі франкаў пад кіраўніцтвам [[Карл Вялікі|Карла Вялікага]] разграмілі значнейшыя аварскія крэпасці, у т.л. і сталіцу каганата — Рынг (назва ўмоўная, паселішча ў адным з рынгаў (хрынгаў) паблізу цяперашняй [[Цімішаара|Цімішаары]] ў Румыніі). Пасля падзення Аварскага каганата авары сталі даннікамі славянскіх мараўскіх плямёнаў. У пачатку 10 ст. землі, на якіх жылі авары, былі заваяваныя [[венгры|венграмі]] і імя авараў знікла з гісторыі.
 
== ЛітаратураГл. таксама ==
* [[Аварскі каганат]]
 
== Літаратура ==
* История Венгрии / Отв. ред. Шушарин В. П. — М.: Наука, 1971. — Т.1. С. 75—80