Свянцянскія грады: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 8:
 
Узвышша ўяўляе сабой дугападобную з прагінам на поўдні сістэму краявых ледавіковых град. Рэльеф буйна-ўзгорысты і градава-марэнна-азёрны, сфарміраваўся пераважна пад уплывам [[ледавік]]а паазерскага зледзянення. Перавышэнні адносных вышынь дасягаюць 50—60 м.
Найвышэйшай кропакайкропкай Свянцянскіх градаў з'яўляецца гара Nevaišių kalnas вышынёй 289 м над узроўнем мора, якая знаходзіцца ў Ігналінскім раёне Літвы. Найвышэйшай кропкай Свянцянскіх градаў на тэрыторыі Беларусі зараз з'яўляецца [[Гара Маяк, Пастаўскі раён|гара Маяк]] вышынёй 240,4 м над узроўнем мора (знаходзіцца на каля вёскі [[Рынкяны]] Пастаўскага раёна). Аб'ект узяты пад ахову і абвешчаны рэспубліканскім геамарфалагічным помнікам прыроды.<ref>Ігар Пракаповіч. Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна, с.37 http://pdf.kamunikat.org/download.php?item=18461-1.pdf</ref> Да 90-х гадоў XX стагоддзя найвышэйшай кропкай Свянцянскіх градаў на тэрыторыі Беларусі была гара Вясёлая (245,5 м), аднак яна была зруйнавана ў выніку кар'ерных работ.<ref>Ігар Пракаповіч. Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна, с.36 http://pdf.kamunikat.org/download.php?item=18461-1.pdf</ref>
 
У паніжэннях і лагчынах шмат невялікіх, але глыбокіх азёр, звязаных паміж сабой малымі рэкамі, пратокамі і размешчаных групамі (Лучайская, Мядзёльская, Доўгаўская, Глыбоцкая групы). Тут знаходзіцца самае глыбокае на Беларусі [[Доўгае возера]] (53,7 м). Па градах праходзіць [[водападзел]] паміж басейнамі [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]] і [[Нёман]]а. На паўночных схілах пачынаюцца рэкі [[Рака Мядзелка|Мядзелка]], [[Рака Галбіца|Галбіца]], [[Рака Бярозаўка, прыток Дзісны|Бярозаўка]], [[Рака Мнюта|Мнюта]], [[Рака Авута|Авута]], на паўднёвых — [[Страча]], [[Рака Сэрвач, прыток Віліі|Сэрвач]]. [[Карысныя выкапні]]: [[Гліна|гліны]] легкаплаўкія, пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічы [[пясок]], [[торф]], [[сапрапель]].