Азярцо (археалагічны помнік): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Азярцо''' — археалагічны помнік: курганны могільнік каля Аграгарадок Азярцо|аграгар. А...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Знаходзіцца на левым беразе [[Рака Пціч|р. Пціч]], за 1,2 км на поўдзень ад вёскі. 6 насыпаў: 3 насыпы (вышыня 2—3 м, дыяметр 8—10 м) на ўзгорку і 4 (вышыня 0,8—0,9 м, дыяметр 9 м) на лузе пры ўпадзенні былой [[Рака Менка|р. Менка]] ў р. Пціч. У [[1979]] г. [[В. А. Карпека]] даследаваў 1 курган дыяметрам 16 м, вышынёй 3 м на ўзгорку. Выяўлена яго паслядоўнасць збудавання. Спачатку на грунце быў пастаўлены зруб памерам 5х4,8 м, вышынёй да 1 м. Усяго ў ім налічвалася 5 вянкоў. Ён быў прысыпаны грунтам. На адным узроўні з драўляным зрубам каля двух яго вуглоў пакладзены камяні. У кургане на вышыні 1,8 м ад яго падэшвы над зрубам змешчана пахаванне. Кальцыніраваныя косці былі на плошчы 1,5х2 м. Відаць, трупаспаленне зроблена па-за курганом, а затым косці прынесены і змешчаны ў насыпе. У пахаванні знойдзены пашкоджаныя агнём фрагменты [[Фібула|фібулы]], бронзавая арнаментаваная бляшка ад папругі, невялікая частка вырабу з белага металу, магчыма, пярсцёнак, кавалак тачыльнага бруска і кавалак ганчарнага гаршка. У насыпе былі рэшткі кругавых пасудзін і фрагмент дна з кляймом.
 
Летам [[1980]] г. [[Г. В. Штыхаў]] даследаваў 2 курганы на лузе. Пахавальны абрад — трупаспаленне ў драўляных зрубах 2,2х2,8 м. Пахавальны інвентар — 5 дробных жоўтых шкляных і 4 бронзавыя спіралепадобныя, шматгранныя [[пацеркі]] (2 з якіх маюць форму двайнога конуса, а іншыя 2 — упрыгожаныя цыркульным арнаментам), фррагментфрагмент [[крывічы|крывіцкага]] серпападобнага [[скроневыя кольцы|скроневага кальца]], фрагмент [[яшыйнаяшыйная грыўня|шыйнай грыўні]], трапецападобная [[Падвеска, упрыгожанне|падвеска]] з лінейным арнаментам, глінянае біканічнае [[прасліца]], фрагменты раннекругавой керамікі з патончаным венчыкам і лінейным арнаментам. Датуецца [[X]] ст.
 
== Літаратура ==