Амфара: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
Аб'ём амфары можа складаць ад 5 да 50 л. Вялікія высокія амфары выкарыстоўваліся для транспартавання вадкасцей. У [[Старажытны Рым|Рыме]] амфары аб'ёмам 26,03 літра (старажытнарымскі ''кубічны пед'' ці грэчаскі «[[талант, адзінка вымярэння|талант]]») ужываліся для вымярэння вадкасцей.
 
На тэрыторыі Беларусі амфары прывозіліся, верагодна, з [[Старажытнагрэчаскія калоніі Паўночнага Прычарнамор'я|грэчаскіх калоній у Крыме]]. Дзякуючы вузкаму цыліндрычнаму горлу лёгка закаркоўваліся і герметычна заліваліся [[воск]]ам. Фрагменты амфары вылучаліся сярод мясцовай керамікі тоўстым (10—12 мм) моцна спечаным лёгкім чарапком крэмавага ці светла-ружовага колеру, тонкадысперсным на зломе, з прыкметамі вырабу на нажным крузе. Знешняя паверхня аздаблялася дробным шматрадным лінейным рыфленнем. На многіх фрагментах захаваліся малюнкі, надпісы, асобныя літары (на амфарах з [[Полацк]]а прадрапана літара «А»). На ўсходнеславянскіх тэрыторыях, асабліва ў бязлесных раёнах, амфары сталі прататыпамі тарных амфарападобных пасудзін-карчаг. Самыя раннія амфары знойдзены пры раскопках гарадзішчаў [[Зарубінецкая культура|зарубінецкай культуры]] ранняга [[Жалезны век на Беларусі|жалезнага веку]] на поўдні Беларусі, шырокае распаўсюджанне набылі ў сярэдневяковы час.
 
== Класіфікацыя ==
Распрацоўшчыкам тыпалогіі класіфікацыі амфар з'яўляецца нямецкі археолаг {{nl|Генрых|Дрэсель}}.
 
== Літаратура ==
* Амфара // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 36. — ISBN 5-85700-077-7.
* Здановіч, Н. І. Амфара / Н. І. Здановіч // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 28 — 29. — ISBN 978-985-11-0353-5.
 
== Спасылкі ==